Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Другапраўе 3 Другапраўе 3 раздзел

1 І завярнуліся, і ўзышлі дарогаю Вашану; і вышаў Оґ, кароль Вашанскі, напярэймы нам, на вайну, ён а ўвесь люд ягоны ваяваць у Едрэі.
2 І сказаў імне СПАДАР: "Ня бойся яго, бо ў руку тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а ўсю зямлю ягоную, і ты ўчыніш ізь ім так, як учыніў із Сыгонам, каралём Аморэйскім, што жыў у Гэшбоне".
3 І аддаў СПАДАР, Бог наш, у рукі нашы таксама Оґа, караля Вашанскага, а ўвесь люд ягоны; і мы зразілі яго, так што нікога не засталося ў яго астачы.
4 І зваявалі мы таго часу ўсі месты ягоныя; ня было места, каторага мы не ўзялі б у іх: шасьцьдзясят местаў, усю акругу Арґоў, каралеўства Оґа ў Вашане.
5 Усі гэтыя месты ўмацаваныя былі высокай сьцяною, брамамі а заваламі, апрача местаў неабгароджаных, вельмі шмат якіх.
6 І аканавалі мы іх, як учынілі із Сыгонам, каралём Гэшбонскім, аканаваўшы кажнае места з мужчынамі, жанкамі а дзецянятамі.
7 А ўвесь статак а ўвесь здабытак местаў мы заглабалі сабе.
8 І ўзялі мы таго часу зямлю з рукі двух каралёў Аморэйкіх, каторая на гэтым баку Ёрдану, ад цур’я Арнона да гары Гэрмона
9 (Сыдоняне Гэрмон завуць Сыронам, а Аморэі завуць яго Сэніром),
10 Усі месты раўніны а ўвесь Ґілеад а ўвесь Вашан аж да Салекі а Едрэі, месты каралеўства Оґа Вашанскага.
11 Бо толькі Оґ, кароль Вашанскі, заставаўся з астачы Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак зялезны, ці ня ёсьць ён у Раўве, у сыноў Амонавых: удаўжкі ён дзевяць локцяў, а ўшыркі ён чатыры локці, локцяў чалавека.
12 І зямлю гэтую, каторую ўзялі мы ў дзяржаньне таго часу, ад Ароіру, каторы ля цур’я Арнона, і палавіцу гары Ґілеад ізь местамі яе аддаў я Рувіну а Ґаду;
13 А астачу Ґілеаду а ўвесь Вашан, каралеўства Оґава, аддаў я палавіцы плямені Манасавага, усю аколіцу Арґоў усяго Вашану. І гэту зямлю завуць зямлёю Рэфаімаў.
14 Яір Манасёнак узяў усю гэтую аколіцу Арґоў, аж да граніцаў Ґешурскіх а Маакацкіх, і назваў сваім імям Вашан сёламі Яіровымі дагэтуль.
15 І Махіру даў я Ґілеад;
16 А плямені Рувінаваму а Ґадоваму даў я ад Ґілеаду да цур’я Арнона, памеж цур’я і граніцы, аж да цур’я Явока, граніцы сыноў Амонавых,
17 І раўніну, і Ёрдан, і граніцу, ад Кінэрэфа аж да мора раўніны, мора Салонага, ля поду Пісґі на ўсход.
18 І даў я вам у тым часе расказаньне, кажучы: "СПАДАР, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў дзяржаньне; усі ваенныя, узброіўшыся, ідзіце сьпераду братоў вашых, сыноў Ізраелявых;
19 Адно жонкі вашы а дзецяняты вашы і статак ваш, бо я ведаю, што статку ў вас шмат, хай застануцца ў местах вашых, каторыя я даў вам,
20 Пакуль ня дасьць СПАДАР супакою братом вашым, як вам, і не адзяржаць таксама яны ў дзяржаньне зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам за Ёрданом; тады зьвернецеся кажны да свае дзяржавы, каторую я даў вам".
21 Ігошуу расказаў я таго часу, кажучы: "Вочы твае бачылі ўсе, што зрабіў СПАДАР, Бог ваш, двум каралём гэным; тое ж зробе СПАДАР усім каралеўствам, каторыя ты будзеш праходзіць.
22 Ня бойцеся іх, бо СПАДАР, Бог ваш, сам ваюе за вас".
23 І маліўся я СПАДАРУ таго часу, кажучы:
24 "Спадару СПАДАРУ, Ты пачаў паказаваць слузе Свайму вялікасьць Сваю й моцную руку Сваю; бо які Бог ё на нябёсах і на зямлі, каторы дзеяў бы подле ўчынкаў Тваіх і моцы Твае?
25 Дай імне перайсьці й абачыць тую добрую зямлю, што за Ёрданом, і тую пазорную гару а Лібан".
26 Але СПАДАР гневаўся на мяне за вас, і не паслухаў мяне, і сказаў СПАДАР імне: "Досыць табе, не кажы Імне болей праз гэта.
27 Узыйдзі на верх Пісґі, і ўзьнімі вочы свае на захад а на поўнач а на паўдня а на ўсход, і паглядзі ачыма сваімі; бо ты не пярэйдзеш гэтага Ёрдану.
28 І раскажы Ігошуу, і ўмацуй яго, і пацьвярдзі яго; бо ён пярэйдзе перад людам гэтым, і ён дасьць ім адзяржаць спадкі, зямлю, на каторую ты паглядзіш".
29 І прабывалі мы ў даліне, насупроці Веф-Пеору.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пятая кніга Масеява: Другапраўе, 3 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.