Да Хілімона 1 глава

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона
Пераклад Яна Станкевіча → Аверинцев: отдельные книги

 
 

Паўла, вязень Хрыста Ісуса, а Цімох брат, Хілімону любоваму й супрацаўню нашаму
 

А сястры Апфе а Архіпу, сябру-жаўнеру нашаму, а царкве, што ў доме ягоным:
 

Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хыста.
 

Дзякую Богу свайму, заўсёды мянуючы цябе ў малітвах сваіх,
 

Чуючы празь міласьць а веру тваю, каторую маеш да Спадара Ісуса і да ўсіх сьвятых,
 

Каб учасьце твае ў веры папрыяла ў супоўным пазнаньню кажнага добрага, каторае ёсьць у нас узглядам Хрыста.
 

Бо мы маем вялікую радасьць а пацеху зь міласьці твае, бо табою, браце, пасілена сэрца сьвятых.
 

Затым, маючы вялікую ў Хрысту адвагу расказаваць табе, што належыцца,
 

Зь міласьці я валей дужа прашу, будучы такі, як Паўла, стары, а цяпер і вязень Ісуса Хрыста;
 

Дужа прашу цябе за дзяцё мае Анісіма, каторага я радзіў у зялезах сваіх.
 

(Ён быў калісь бескарысны табе, але цяпер карысны табе й імне),
 

Каторага я паслаў назад да цябе, ты ж прыймі яго, як мае сэрца.
 

Я зычыў дзяржаць яго пры сабе, каб ён мог замест цябе паслужыць імне ў зялезах дзеля Дабравесьці;
 

Але бяз згоды твае нічога не хацеў рабіць, каб добры ўчынак твой быў ня высілены, а самахво-тны.
 

Бо можа дзеля тога ён адхінуўся на час, каб ты меў яго супоўна на векі,
 

Ужо не як нявольніка, але вышэй за нявольніка, любовага брата, асабліва імне, і пагатове табе, і подле цела, і ў Спадару.
 

Дык, калі ты маеш мяне за сябру, прыймі яго, як мяне.
 

Але калі ён цябе ўкрыўдзіў у чым або што вінен, лічы гэта зь мяне.
 

Я, Паўла, напісаў собскаю рукою сваёй: я заплачу; не кажу табе, што ты запраўды сябе самога імне вінен.
 

Але, браце, я хацеў бы мець карысьць ізь цябе ў Спадару, пасілі сэрца мае ў Хрысту.
 

Будучы пэўны паслухменства твайго, я напісаў табе, ведаючы, што ты зробіш і болей, чымся я кажу.
 

Але заразом прыгатуй імне гасподу, бо я спадзяюся, што пераз малітвы вашы буду вам даны.
 

Здаровае цябе Епафра, сувязень мой у Хрысту Ісусу,
 

Марка, Арыстарх, Дзімас, Лука, супрацаўні мае.
 

Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста будзь із духам тваім.
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.