Да Хілімона 1 глава

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Хілімона
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Анатоля Клышкi

 
 

Паўла, вязень Хрыста Ісуса, а Цімох брат, Хілімону любоваму й супрацаўню нашаму
 
Павел, вязень Хрыста Ісуса, і Цімафей, брат, — Філімону, нашаму ўлюбёнцу і супрацоўніку,

А сястры Апфе а Архіпу, сябру-жаўнеру нашаму, а царкве, што ў доме ягоным:
 
і Апфіі, [любай] сястры, і Архіпу, нашаму паплечніку, і царкве, якая ў тваім доме:

Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хыста.
 
Ласка Божая вам і мір ад Бога, нашага Бацькі, і Госпада Ісуса Хрыста.

Дзякую Богу свайму, заўсёды мянуючы цябе ў малітвах сваіх,
 
Дзякую майму Богу заўсёды, упамінаючы цябе ў маіх малітвах,

Чуючы празь міласьць а веру тваю, каторую маеш да Спадара Ісуса і да ўсіх сьвятых,
 
чуючы пра тваю любоў і веру, якую ты маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх святых,

Каб учасьце твае ў веры папрыяла ў супоўным пазнаньню кажнага добрага, каторае ёсьць у нас узглядам Хрыста.
 
каб твая вера, адзіная для ўсіх нас, стала дзейнаю ў спазнанні ўсяго таго добрага, што ў вас1 для Хрыста [Ісуса].

Бо мы маем вялікую радасьць а пацеху зь міласьці твае, бо табою, браце, пасілена сэрца сьвятых.
 
Бо я атрымаў вялікую радасць і суцяшэнне ад тваёй любові, таму што табою, браце, супакоены сэрцы святых.

Затым, маючы вялікую ў Хрысту адвагу расказаваць табе, што належыцца,
 
Таму, хоць я маю вялікую адвагу ў Хрысце загадваць табе, што належыць,

Зь міласьці я валей дужа прашу, будучы такі, як Паўла, стары, а цяпер і вязень Ісуса Хрыста;
 
з-за любові хутчэй прашу — такі, як я ёсць, Павел, стары чалавек, а цяпер і вязень Хрыста Ісуса;

Дужа прашу цябе за дзяцё мае Анісіма, каторага я радзіў у зялезах сваіх.
 
прашу цябе за майго сына, якога я нарадзіў у [маіх] кайданах, за Анісіма,

(Ён быў калісь бескарысны табе, але цяпер карысны табе й імне),
 
які некалі быў табе бескарысны, цяпер жа карысны і табе, і мне,

Каторага я паслаў назад да цябе, ты ж прыймі яго, як мае сэрца.
 
якога я адаслаў табе, яго, гэта ёсць маё сэрца, [ты ж забяры яго];

Я зычыў дзяржаць яго пры сабе, каб ён мог замест цябе паслужыць імне ў зялезах дзеля Дабравесьці;
 
якога я хацеў трымаць пры сабе, каб ён служыў мне за цябе ў кайданах за дабравешчанне,

Але бяз згоды твае нічога не хацеў рабіць, каб добры ўчынак твой быў ня высілены, а самахво-тны.
 
але без тваёй згоды я нічога не захацеў рабіць, каб тваё дабрадзейства было не як бы з неабходнасці, а добраахвотным.

Бо можа дзеля тога ён адхінуўся на час, каб ты меў яго супоўна на векі,
 
Бо, можа быць, ён на тое часова быў адлучаны, каб ты атрымаў яго навекі —

Ужо не як нявольніка, але вышэй за нявольніка, любовага брата, асабліва імне, і пагатове табе, і подле цела, і ў Спадару.
 
ужо не як раба, а болей, чым раба, як улюбёнага брата, асабліва мне, а тым больш табе, і цялесна, і ў Госпадзе.

Дык, калі ты маеш мяне за сябру, прыймі яго, як мяне.
 
Дык, калі ты лічыш мяне сваім супольнікам, то прымі яго, як мяне.

Але калі ён цябе ўкрыўдзіў у чым або што вінен, лічы гэта зь мяне.
 
Калі ж ён чым-небудзь пакрыўдзіў цябе ці павінен табе, залічы гэта за мною.

Я, Паўла, напісаў собскаю рукою сваёй: я заплачу; не кажу табе, што ты запраўды сябе самога імне вінен.
 
Я, Павел, напісаў сваёю ўласнай рукою: я аддам; каб не сказаць табе, што ты і за самога сябе мне вінен.

Але, браце, я хацеў бы мець карысьць ізь цябе ў Спадару, пасілі сэрца мае ў Хрысту.
 
Так, браце, дай мне займець карысць ад цябе ў Госпадзе: супакой маё сэрца ў Хрысце.

Будучы пэўны паслухменства твайго, я напісаў табе, ведаючы, што ты зробіш і болей, чымся я кажу.
 
Упэўнены ў тваёй паслухмянасці, я напісаў табе, ведаючы, што ты зробіш і звыш таго, пра што я кажу.

Але заразом прыгатуй імне гасподу, бо я спадзяюся, што пераз малітвы вашы буду вам даны.
 
І адначасова падрыхтуй для мяне і гасподу: бо я спадзяюся, што я вашымі малітвамі буду дараваны вам.

Здаровае цябе Епафра, сувязень мой у Хрысту Ісусу,
 
Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысце Ісусе,

Марка, Арыстарх, Дзімас, Лука, супрацаўні мае.
 
Марк, Арыстарх, Дзімас, Лука, мае супрацоўнікі.

Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста будзь із духам тваім.
 
Ласка [нашага] Госпада Ісуса Хрыста няхай будзе з вашым духам. [Амін].

Примечания:

 
 
Пераклад Анатоля Клышкi
6 1 У некат. рукап.: нас.
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.