1 І сказаў імне СПАДАР: «Хоць бы стаў Масей а Самуйла перад відам Маім, то й тады душа Мая ня будзе з гэтым людам; адашлі іх ад віду Майго, няхай адыймуць.
2 А калі яны скажуць табе: "Куды нам ісьці?" дык скажы ім: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Хто апанаваны на сьмерць, няхай ідзець на сьмерць; хто пад меч, — пад меч; хто на голад, — на голад; і хто ў палон, — у палон’".
3 І даведаюся да іх чатырма родамі, — агалашае СПАДАР: — мячом забіваць, сабакамі ірваць, птушкамі нябёснымі й зьвярмі земнымі, каб жэрці а нішчыць.
4 І Я аддам іх на дрыжэньне да ўсіх каралеўстваў зямлі за Манаса Гэзэчонка, караля Юдэйскага, за тое, што ёв зрабіў у Ерузаліме;
5 Бо хто пажалее цябе, Ерузаліме, альбо хто будзе спагадаць табе? альбо хто зьвернецца да цябе з пытаньням: "Як маецеся?"
6 Ты пакінуў Мяне, — кажа СПАДАР, — пайшоў назад; за тое Я выцягнуў руку Сваю на цябе, і зьнішчу цябе: Я прыстаў жалець.
7 І Я разьвею іх веялкаю па брамах зямлі, спабуду іх дзяцей, зьнішчу люд Свой; бо яны не зьвярнуліся з дарогаў сваіх.
8 Удоваў іхных у Мяне болей, чымся пяску морскага; Я прывяду на маткі маладзёнаў зьнішчэньне ў палудзень, ўчыню, каб напалі на іх зьнецікі гнеў а спалох.
9 Тая, што нарадзіла сямёра, скволела, выдыхнула дух свой; сонца зайшло яшчэ ўдзеяь; засарамочаная а паганбеная. І засталых ізь яе аддам пад меч перад непрыяцельмі іхнымі», — агалашае СПАДАР.
10 Бяда імне, маці мая, што ты нарадзіла мяне чалавекам пярэчыстым а супорлівым з усёй зямлёю. Нікому не пазычаў я на працэнты, і ні ў кога не пазычаў на працэнты, але кажны зь іх мяне клінець.
11 СПАДАР сказаў: «Ці не пакінуў Я цябе на дабро і ці ня буду Я прычыняцца за цябе ў часе ліхім і ў часе ўціску перад непрыяцелям тваім?
12 Ці можа зялеза патрышчыць паўночныя зялеза а медзь?
13 Маемасьць тваю а скарбы твае Я аддам на глабаньне дарма, за ўсі грахі твае ў вусіх граніцаў тваіх.
14 І перавяду варагоў тваіх да зямлі, каторае ты ня знаеш; бо цяпло, што ўгарэлася ў гневе Маім, будзе паляць на вас».
15 Ты знаеш, СПАДАРУ: успомні мяне і даведайся да мяне, і памсьці перасьледаваньнікам маім за мяне. У даўгой цярплівосьці Сваёй не забірай мяне, ведай, што меў я вярненьне за Цябе.
16 Знойдзены словы Твае, і я ізьеў іх; і былі імне словы Твае радасьцяй а пацехаю сэрца майго; бо я названы імям Тваім, СПАДАРУ, Божа войскаў!
17 Я не сядзеў у збору насьміханьнікаў ані весяліўся; з прычыны рукі Твае я сядзеў адзінотным, бо Ты напоўніў мяне абурэньням.
18 Чаму боль мой кажначасны, і рана мая невылячальная, не паддаецца гаеньню? Ці Ты будзеш імне як зводны цурэй, як воды няпэўныя?
19 На гэта адказаў СПАДАР: «Калі ты навернешся, тады Я ізноў прывярну цябе, ты будзеш стаяць перад Імною; і калі ты вылучыш дарагое зь бескарысьця, ты будзеш як Мае вусны; яны зьвернуцца да цябе, але ня ты зьвернешся да іх.
20 І Я зраблю цябе супроці гэтага люду абароннаю мядзянаю сьцяною; яны будуць ваяваць із табою, але ня здолеюць цябе; бо Я з табою, спасаць цябе і ратаваць цябе, — агалашае СПАДАР. —
21 І выбаўлю цябе з рукі нягодных, і адкуплю цябе з рукі страшных».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 15 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.