1 Кажуць: калі муж адпусьце жонку сваю, і яна адыйдзе ад яго, і выйдзе за другога, то ці можа ён ўзноў зьвярнуцца да яе? Ці ня чыста ўпаганіцца гэтым тый край? А ты бязуліла із шмат якімі каханкамі; адылі ж усе-тыкі зьвярнулася да Мяне, — агалашае СПАДАР. —
2 Узьнімі вочы свае на ўзвышшы і глянь, ідзе ты не чужаложыла. На дарогах ты сядзела дзеля іх, як Арабін на пустыні, і ўпаганіла зямлю бязулствам сваім а ліхадзействам сваім.
3 За тое й задзяржаны былі дажджы і ня было познага дажджу; і чало бязульнае жонкі было ў цябе, ты адкінула сорам.
4 Ці не адгэтуль ты будзеш гукаць да Мяне: "Войча Мой! Ты правадыр маладосьці мае.
5 Ці захавае Ён заўсёды гнеў Свой? будзе да канца дзяржаць яго?" Гля, ты гукала, але рабіла ліха як мага».
6 І сказаў СПАДАР імне за дзён караля Ёсі: «Ці абачыў ты, што зрабіла дачка адпорная Ізраелява? Хадзіла яна на кажную высокую гару і пад кажнае зялёнае дзерва, і там бязуліла.
7 І просьле тога, як яна зрабіла ўсе гэта, Я казаў ёй: "Да Мяне зьвярніся"; але яна не зьвярнулася; і бачыла гэта ізрадлівая сястра ейная Юдэя.
8 І пабачыла Юдэя, што за ўсе тое, што чужаложыла адпалая дачка Ізраелява, Я адаслаў яе, і даў ёй разводны ліст; не пабаялася, адылі, ізрадлівая сястра ейная Юдэя, але пайшла й бязуліла таксама яна.
9 І зьдзеялася тое, што распусным бязулствам яна ўпаганіла край, і бязуліла з каменям а дзервам.
10 Але пры ўсім гэтым не зьвярнулася да Мяне ізрадлівая сястра ейная Юдэя ўсім сэрцам сваім, адно хвальшыва», — аталашае СПАДАР.
11 І сказаў імне СПАДАР: «Аправілася душа адпорнага Ізраеля болей, чымся ізрадлівая Юдэя.
12 Пайдзі, і абясьці гэтыя словы на поўначы, і скажы: "Зьвярніся, адпалая дачка Ізраелява, — агалашае СПАДАР. — Я ня дам пасьці на вас гневу Свайму, бо Я міласэрны, — агалашае СПАДАР, — ня буду гневацца на векі.
13 Адно пазнай бяспраўе свае, што супроці СПАДАРА, Бога свайго, ты выступіла й раськідала дарогі свае чужаземцам пад кажным зялёным дзервам, і ня слухалі голасу Майго, — агалашае СПАДАР. —
14 Зьвярніцеся да Мяне, дзеці адступнікі, — агалашае СПАДАР, — бо Я ваш гаспадар, і вазьму вас па адным ізь места, па двух із радзімы, і прывяду вас на Сыён".
15 І дам вам пастыроў подле сэрца Свайго, каторыя будуць пасьціць вас ведаю а розумам.
16 І будзе, як вы памножыцеся а расплодзіцеся на зямлі, тых дзён, — агалашае СПАДАР, — ня скажуць ужо: ’Скрыня змовы СПАДАРОВАЕ’, ані прыйдзе гэта ўдум, ані ўспомняць праз гэта, ані будуць ужо давядацца да яе, ані будуць рабіць што-колечы болей.
17 Таго часу назавуць Ерузалім пасадам СПАДАРОВЫМ, і ўсі народы зьбяруцца да яго, да імені СПАДАРОВАГА, да Ерузаліму, і наперад за ўпорлівасьцяй ліхога сэрца свайго ня будуць хадзіць.
18 Тых дзён прыйдзе дом Юдзін да дому Ізраелявага, і абодва разам пойдуць із паўночнае зямлі да краю, каторы Я даў на спадак бацьком вашым.
19 І сказаў Я: "Як залічыць цябе памеж сыноў і даць табе жаданую зямлю, добры спадак множасьці народаў?" і Я казаў: "Ты назавеш Мяне: ’Войча мой’, і не адвернешся ад Мяне".
20 Запраўды, як іншая жонка ізраджае мужа свайго, так ізрадзіў Мяне ты, доме Ізраеляў», — агалашае СПАДАР.
21 Голас быў чутны на высокіх месцах, плач, маленьне дзяцей Ізраелявых, бо яны скрывілі дарогі свае, забыліся СПАДАРА, Бога свайго.
22 «Зьвярніцеся, адпалыя сынове: Я ўздараўлю вашы адпады». — «Гля, мы прышлі да цябе, бо Ты — СПАДАР, Бог наш.
23 Запраўды, здарма спадзявацца на ўзгоркі а на множасьць гораў; адно ў СПАДАРУ, Богу вашым, спасеньне Ізраеля.
24 Але сорам пажэр працу бацькоў нашых з маладосьці нашае: драбны статак іхны, буйны статак іхны, сыноў іхных а дачкі іхныя.
25 Мы ляжым у сораме сваім, і сумятня наша пакрывае нас, бо супроці СПАДАРА, Бога свайго, мы ізграшылі, мы й бацькі нашыя, з маладосьці свае аж дагэтуль, і ня слухалі голасу СПАДАРА, Бога свайго».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 3 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.