1 «Калі ты навернешся, Ізраелю, — агалашае СПАДАР, — да Мяне навернешся; і калі ты аддаліш агіды ад віду Майго, тады ня будзеш туляцца.
2 І ты будзеш прысягаць: "Жыў СПАДАР!" у праўдзе, судзе а справядлівасьці, і народы будуць дабраславіцца Ім і хваліцца Ім».
3 Бо гэтак кажа СПАДАР мужом Юды а Ерузаліму: «Урабіце сабе новую пашню і ня сейце сярод церняў.
4 Абрэжчася СПАДАРУ і адкіньце пярэднюю скурку сэрца вашага, мужы Юдэі а жыхары Ерузаліму, каб ня вышаў гнеў Мой, як цяпло, за благія ўчынкі вашыя, і не запаліў, і ня будзе каму згасіць».
5 Абяшчайце ў Юдэі і ў Ерузаліме агалашайце, і кажыце: «Трубіце ў трубу ў зямлі, згукайце голасна й кажыце: "Зьбярыцеея й пайдзіма да абаронных местаў!"
6 Падыйміце сьцяг на Сыёне, мацуйцеся, не адзержуйцеся, бо Я прывяду ліха з поўначы, вялікае разбурэньне.
7 Леў узышоў із свайго гушчару, і згубца народаў пусьціўся ў дарогу; ён вышаў із свайго месца, зрабіць зямлю пустою; месты твае будуць спустошаныя, бяз жыхара.
8 Дык паперажыцеся зрэбнінаю, будзьце ў жалобе й галасіце; бо не адышоў пал гневу СПАДАРОВАГА ад вас».
9 «І будзе таго дня, — агалашае СПАДАР, — загіне сэрца каралёве а сэрца князёў, зжахнуцца сьвятарове, і зумеюцца прарокі».
10 Тады сказаў я: «О, Спадару СПАДАРУ! хіба чыста змыліў Ты люд гэты а Ерузалім, кажучы: "Супакой будзе ў вас", прымеж тога меч датыкаецца аж да душы?»
11 Таго часу скажуць люду гэтаму а Ерузаліму: «Буйны вецер дзьмець із высокіх месцаў на пустыні дарогаю дачкі люду Майго, ня вее й ня чысьце;
12 Большы за гэты павее вецер да Мяне; цяпер таксама Я выдам суды на іх.
13 Гля, ён узыходзе, як булакі, і цялежкі ягоныя — як віхор, шыбшыя за арлы коні ягоныя, бяда нам, бо аглабаюць нас.
14 Абмый зь нягоднасьці сэрца свае, Ерузаліме, каб ты мог спасьціся; пакуль будуць жыць із табою пустыя падумкі твае?
15 Бо наказ прыходзе ад Дана і благія навіны з узгоркаў Яхрэмавых:
16 «Прыпамінайце народам, абяшчайце празь Ерузалім: "Вартаўнікі прыходзяць із далёкага краю і пушчаюць голас на месты Юдэйскія.
17 Як вартаўнікі палёў, яны абступілі яго навокал за тое, што ён паўстаў супроці Мяне", — агалашае СПАДАР.
18 Дарога твая а ўчынкі твае прычынілі табе гэта, гэта твая нягоднасьць, бо яна гаркая, бо яна дасягае аж сэрца твайго».
19 Нутру мой, нутру мой! баліць імне ў сэрцу, шуміць сэрца ў імне, не магу маўчэць; бо душа мая чуе гук трубы, спалох на бітву.
20 Спустошаньне за спустошаньням прагалошана, бо ўся зямля аглабана. Зьнячэўку аглабаны буданы мае, якга заслоны мае.
21 Пакуль буду я бачыць харугвы, чуць гук трубы?
22 «Бо недасьціпны люд Мой, яны ня знаюць Мяне, яны дурныя дзеці, і яны ня маюць добрага розуму; яны мудрыя рабіць ліха, але рабіць дабро ня ўмеюць».
23 Я аглядаў зямлю — і гля, бяз хормы а пустая; — і нябёсы, і няма сьвятліні іх.
24 Я аглядаў горы — і гля, яны дрыжэлі, і ўсі ўзгоркі хісталіся.
25 Я аглядаў — і гля, няма людзіны, і ўсі птушкі нябёсныя туляюцца.
26 Я аглядаў — і гля, уродлівая мясцовасьць стала пустынёю, і ўсі месты яе разбураны ад прытомнасьці СПАДАРА, ад палкага гневу Ягонага.
27 Бо гэтак сказаў СПАДАР: «Уся зямля будзе спустошана, але супоўнага выгубленьня не зраблю.
28 Ад гэтага засмуціцца ўся зямля, і зацьмеюць нябёсы ў гары; бо Я вымавіў, Я прызначыў, і ня каяўся, і не адступлю ад гэтага».
29 Ад грукату коньнікаў а стралцоў з луку ўцякае ўсе места, пайшлі ў гушчары і ўзьлезьлі на скалы; усе места пакіненае, і няма жыхара ў ім.
30 А ты, аглабаная, што будзеш рабіць? Дарма што ты ўбіраешся ў шкарлат, дарма што прыбіраешся залатымі прыборамі, дарма што падмалёвуеш вочы свае, дарма робішся харошай; каханкі пагрэбавалі табою, яны шукаюць душы твае;
31 Бо голас, бы жонкі ў трудненьню, чую Я, мучэньне, бы ўпяршыню родзячай, і голас дачкі Сыёну, што стогне па сабе, ломе рукі свае: «Бяда ж імне! душа мая скволена ад убіўцаў».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 4 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.