1 Было слова СПАДАРОВА Ярэме з прыгоды сухмяню:
2 «У жалобе Юдэя, і брамы яе кволеюць, шчарнелі як зямля, і галашэньне Ерузаліму ўзышло.
3 Панове іхныя пасылаюць сваю моладзеж вады; яны прыходзяць да ямаў, не знаходзяць вады; зварачаюцца з пустым судзьдзям сваім, яны засароміўшыся, і чырванеюць, і накрываюць галавы свае.
4 Затым што зямля патрэскалася, бо ня было дажджу на зямлі, ралейнікі засароміўшыся, яны накрываюць галавы свае.
5 Нават лань на полю родзе й пакідае, бо няма травы.
6 Дзікія аслы стаяць на ўзгорках, глытаюць паветра, як шакалы; зацьмелі вочы іхныя, бо няма травы.
7 Хоць бяспраўі нашы сьветчаць на нас, СПАДАРУ, чыні дзеля імені Свайго; бо адступніцтваў нашых шмат, супроці Цябе ізграшылі мы.
8 Надзея Ізраелява й Спасе ягоных у часе бяды! чаму Ты, як чужы, на зямлі гэтай, як падарожны, што прытуліўся, каб пераначаваць?
9 Чаму Ты — як людзіна зумеўшыся, як дужасіл, каторы ня можа ратаваць? Ты, СПАДАРУ, адылі, сярод нас, і імям Тваім мы завемся: не пакідай нас».
10 Гэтак кажа СПАДАР люду гэтаму: «Яны любяць блудзіць і ня ўдзержуюць ног сваіх, за тое СПАДАР ня прыяе ім, і цяпер успамінае бяспраўе іхнае, і карае іх за грахі».
11 І сказаў імне СПАДАР: «Ты не маліся за гэты люд на дабро яму.
12 Як яны будуць поставаць, Я не паслухаю галашэньня іхнага; і як абракуць усепаленьні а хлебныя аброкі, Я не папрыяю ім, але мячом а галадоўю а ліпучкаю Я выгублю іх».
13 І я сказаў: «Ах Спадару СПАДАРУ! вось, прарокі кажуць ім: "Вы не абачыце мяча, і галадові ня будзе ў вас, бо запраўдны мір Я дам вам на гэтым месцу"».
14 Тады СПАДАР сказаў імне: «Прарокі праракаюць ману імям Маім: Я не пасылаў іх, не расказаў ім ані гукаў да іх; яны праракаюць хвальшывыя відзені а варожбы а рэчы бязвартыя, хвальшы сэрца свайго яны праракаюць вам».
15 Затым гэтак кажа СПАДАР праз прарокаў: «Яны праракаюць імям Маім, як Я не пасылаў іх, і яны гукаюць: "Мяча а галадові ня будзе на гэтай зямлі": мячом а галадоўю будуць выгублены прарокі гэтыя.
16 І люд, катораму яны праракаюць, выкінены будзе на вуліцы Ерузаліму ад галадові а мяча, і ня будзе каму хаваць іх, — іх, жонкі іхныя, і сыноў іхных, і дачкі іхныя; бо Я выльлю на іх нягоднасьць іхную.
17 І кажы ім гэтае слова: "Вочы мае ліце сьлізу дзень і ноч і не пераставайце; бо вялікім патрышчаньням патрышчана дзеўка, дачка люду майго, вельма балючаю ранаю.
18 Калі йду на поле, во забітыя мячом; уходжу ў места, і во змоглыя з галадові; нават прарока а сьвятар цягаюцца па зямлі, ды ня ведаючы, што рабіць"».
19 Хіба Ты чыста адхінуў Юду? хіба душа Твая збрыдзіла Сыён? Нашто Ты выцяў нас так, што няма ачуняньня? Спадзяемся супакою — і дабра няма; часу ачуняньня — і вось жах.
20 Ведаеш, СПАДАРУ, нягоднасьць нашу, бяспраўе айцоў нашых; бо мы ізграшылі перад Табою.
21 Дзеля імені Свайго не пабрыдзься і не засаром пасаду славы Свае: успомні, ня ўзрушай змовы Свае з намі.
22 Ціж ё меж марнот народаў, што могуць учыніць дождж? альбо могуць нябёсы даць лівуны? ці ня Ты гэта, СПАДАРУ, Божа наш? І мы спадзяемся на Цябе, бо Ты ўчыніў усе гэта.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 14 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.