1 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА за дзён Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, кажучы:
2 «Пайдзі да дому Рэхавічаў, памужуй ізь імі і прывядзі іх да дому СПАДАРОВАГА, да аднаго з пакояў, і дай ім віна піць».
3 Тады я ўзяў Язаню, сына Ярэмы Гавасіненка, і братоў ягоных, і ўсіх сыноў ягоных, і ўвесь дом Рэхавічаў;
4 І прывёў іх да дому СПАДАРОВАГА, да пакою сыноў Ганана Іґдалёнка, чалавека Божага, што ля пакою князёў, каторы над пакоям Маасэі Шалумёнка, даглядніка парогу;
5 І пастанавіў перад сынамі дому Рэхавічаў глякі, поўныя віна, і чары, і сказаў ім: «Піце віно».
6 Але яны сказалі: «Ня будзем піць віна, бо Ёнадаў Рэхавёнак, айцец наш, расказаў нам, кажучы: "Ня піце віна вы ані сынове вашыя на векі;
7 І дамоў не станавіце, і сяўбы ня сейце, і віннага гароду не засаджайце ані майце, але ўсі дні вашы жывіце ў буданох, каб вы жылі шмат дзён на зямлі, ідзе вы падарожжуеце".
8 І мы паслухалі голасу Ёнадава Рэхавёнка, айца нашага, у вусім, у чым ён абавязаў нас, каб усі дні нашы ня піць віна нам, жонкам нашым, сыном нашым ані дачкам нашым,
9 Ані ставіць дамоў сабе, каб жыць у іх, ані мець вінішчаў, ані поля, ані засеяньня, каб ня было ў нас;
10 І мы жылі ў буданох, і слухалі, і рабілі ўсе, што расказаў нам Ёнадаў, айцец наш.
11 Але сталася, як узышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, да зямлі, што мы сказалі: "Хадзіма, ідзіма да Ерузаліму ад войска Хальдэяў і ад войска Арамлян"; дык мы жывем у Ерузаліме».
12 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы:
13 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "Пайдзі й скажы мужом Юдэйскім а жыхарам Ерузаліму: ’Ці вы не ўзялі навукі слухаць слоў Маіх? — агалашае СПАДАР. —
14 Словы, каторыя Ёнадаў Рэхавёнак расказаў сыном сваім, каб ня пілі віна, споўненыя, і яны ня п’юць дагэтуль, бо паслухалі расказаньня айца свайго; Я, адылі, кажу вам, рана ўстаючы й кажучы, але вы ня слухалі Мяне.
15 Я пасылаў да вас усіх слугаў Сваіх прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, кажучы: "Зьвярніцеся кажны зь ліхое дарогі свае і папраўце ўчынкі свае, і не хадзіце за іншымі багамі, служыць ім, — і вы будзеце жыць у зямлі, каторую Я даў вам і айцом вашым"; але вы не нахінулі вуха свайго і ня слухалі Мяне.
16 Але, сынове Ёнадава Рэхавёнка споўнілі расказаньне айца свайго, каторае ён расказаў ім, але люд гэты не паслухаў Мяне’".
17 Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: "Гля, Я навяду на Юдэю а на ўсіх жыхараў Ерузаліму ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, бо Я гукаў да іх, але яны ня слухалі, і Я гукаў іх, але яны не адказалі"».
18 А дому Рэхавічаў сказаў Ярэма: «Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "За тое, што вы паслухалі расказаньня Ёнадава, айца свайго, і паўнілі ўсі навукі ягоныя, і рабілі подле ўсёга, што ён расказаў вам;
19 За тое гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’У Ёнадава Рэхавёнка ніколі ня будзе адцяты, каторы стаіць перад Імною’"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 35 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.