1 Слова, што было да Ярэмы праз увесь люд Юдэйскі чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, — гэта першы год Невухаднецара, караля Бабілёнскага, —
2 Каторае Ярэма прарока гукаў усяму люду Юдэйскаму а ўсім жыхарам Ерузаліму, кажучы:
3 «З трынанцатага году Ёсі Амонёнка, караля Юдэйскага, аж дагэтуль, гэта дваццаць тры гады, было слова СПАДАРОВА імне, і я гукаў вам, рана ўстаючы, але вы ня слухалі.
4 І СПАДАР пасылаў да вас усіх слугаў сваіх, прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, але вы ня слухалі ані нахіналі вуха свайго, слухаць.
5 І казалі: "Зьвярніцеся кажны з благое дарогі свае і ад благіх учынкаў сваіх і жывіце на зямлі, што СПАДАР даў вам а айцом вашым ад веку да веку;
6 І не хадзіце за іншымі багамі, служыць ім а кланяцца ім, і не гнявіце Мяне ўчынкамі рук сваіх, і я не зраблю вам ліха.
7 Вы, адылі, ня слухалі Мяне, — агалашае СПАДАР, — каб гнявіць Мяне ўчынкамі рук сваіх, на ліха сабе".
8 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: "За тое, што вы ня слухалі слоў Маіх,
9 Вось, Я пасылаю й вазьму ўсі радзімы поўначы, — кажа СПАДАР, — і Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугу Свайго, і прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхараў яе, і на ўсі гэтыя акалічныя народы; зьнішчу іх і ўчыню іх зумленьням, сьвістам а вечным разьвярненьням.
10 І ўчыню, каб загінуў у іх голас радасьці і голас весялосьці, голас князя маладога і голас княгіні маладое, гук жорнаў і сьветла сьвечкі.
11 І гэта цэлая зямля будзе разьвярненьням а зумленьням; і будуць служыць гэтыя народы каралю Бабілёнскаму семдзясят год.
12 І станецца, як выпаўніцца семдзясят год, што Я даведаюся да караля Бабілёнскага а да гэнага народу а да зямлі хальдэйскае, і абярну яе ў вечную пустыню за бяспраўе іхнае, — агалашае СПАДАР. —
13 І Я прывяду на гэную зямлю ўсі словы Свае, каторыя Я вымавіў супроці яе, усе, што напісана ў гэтай кнізе, што Ярэма праракаў праз усі народы;
14 Бо іх таксама паняволяць шмат якія народы й вялікія каралі; і я адплачу ім подле ўчынкаў іхных і подле справаў рук іхных"».
15 Бо гэтак кажа імне СПАДАР, Бог Ізраеляў: «Вазьмі чару зь віном абурэньня гэтага з рукі Мае й дай піць народам, да каторых Я пасылаю цябе.
16 І будуць яны піць, і будуць хістацца, і ашалеюць ад мяча, што Я пасылаю меж іх».
17 І я ўзяў чару з рукі СПАДАРОВАЕ, і даў піць усім народам, да каторых мяне паслаў СПАДАР:
18 Ерузаліму а местам Юдэйскім а каралём яго, князём яго, каб аддаць іх на спустошаньне, зуменьне, сьвіст а праклён, як цяперака,
19 Фараону, каралю Ягіпецкаму, а слугам ягоным а ўсяму люду ягонаму
20 А ўсёй мешаніне а ўсім каралём зямлі Уз а ўсім каралём зямлі Пілісцкае а Ашкелону а Ґазе а Экрону а астачы Айдоду,
21 Едому а Моаву а сыном Амонавым
22 А ўсім каралём Тыру а ўсім каралём Сыдону а каралём абтоку, што за морам,
23 Дэдану а Феме а Вузу а ўсім, што адцінаюць бакі,
24 Усім каралём Арабы а ўсім каралём мешаніны, што жывуць на пустыні,
25 А ўсім каралём Зымры а ўсім каралём Еламу а ўсім каралём Міды
26 А ўсім каралём поўначы, блізкім і далёкім адзін ад аднаго, а ўсім каралеўствам сьвету, што на віду зямлі, а кароль Шэшах будзе піць просьле іх.
27 «І скажы ім: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Піце а ўпіцеся а вырыгайце а паваліцеся а ўжо ня ўстаньце ад мяча, каторы Я пасылаю меж вас’".
28 І будзе: калі яны будуць адмаўляцца ўзяць чару з рукі твае, каб піць, тады скажы ім: ’Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Вы канечне будзеце піць;
29 Бо гля, Я пачынаю наводзіць ліха на места, названае імям Маім, і ці вы будзеце сусім непакараны? Вы ня будзеце непакараныя, бо Я меч гукаю на ўсіх жыхараў зямлі’", — агалашае СПАДАР войскаў.
30 А ты праракай ім усі гэтыя словы і скажы ім: "СПАДАР закрычыць із вышы і ізь сьвятое сялібы Свае падасьць голас Свой, магутна закрычыць на дамову Сваю, загукае, як ціснучыя віно, адкажа ўсім жыхарам зямлі.
31 Прыйдзе гук аж да канцоў зямлі, бо СПАДАР мае справу з народамі, Ён ўходзе на суд із кажным целам, аддаець нягодных пад меч", — агалашае СПАДАР».
32 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Вось ліха йдзець ад народу, і вялікі віхор узьнімаецца ад краёў зямлі.
33 І таго дня забітыя СПАДАРОМ будуць ад канца зямлі аж да канца зямлі; ня будуць па іх плакаць ані забіраць, ані хаваць; гноям на віду зямлі яны будуць.
34 Выйце, пастыры, і галасіце; валяйцеся, правадыры стады; бо выпаўніліся дні вашыя на зарэз а разьвеяньне вашае, і зваліцеся, як жаданая судзіна.
35 І спабудуцца пастыры ўцекаў, і правадыры авец — уцёку.
36 Голас крыку пастыроў, і вык правадыроў авец, бо СПАДАР пустоша пасту іхную.
37 Супакойныя пасьцьбішчы спустошаны палкім абурэньням СПАДАРОВЫМ.
38 Ён пакінуў левянё, як будку сваю, зямля іхная стала пустынёю ад гневу ўціснаньніка і ад палкага абурэньня Ягонага».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 25 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.