1 Слова, што казаў СПАДАР Ярэмам прарокам праз Бабілён, празь зямлю Хальдэяў:
2 «Абясьціце меж народаў і агаласіце, і пастанавіце сьцяг, агаласіце, не таіце, кажыце: "Бабілён узяты, Віл паганьбены, Меродах патрышчаны, балваны яго паганьбены, абразы патрышчаны",
3 Бо з поўначы ўсходзе народ на яго, каторы надта спустоша зямлю ягоную, не аселіцца там у ёй ніхто ад чалавека да статку, пацягнуцца, пойдуць.
4 Тых дзён а, таго часу, — агалашае СПАДАР, — сынове Ізраелявы прыйдуць, яны а сынове Юдзіны разам, ідучы й плачучы, прыйдуць і будуць шукаць СПАДАРА, Бога свайго.
5 Будуць пытацца дарогі да Сыёну зь відамі, зьверненымі туды, кажучы: "Ідзіма а прылучымася да СПАДАРА змоваю вечнаю не забыванаю".
6 Люд Мой — згубленыя авечкі; пастыры іхныя зьвялі іх на бездараж, зьвярнулі іх на горы; яны йшлі з гары на ўзгорак, забыліся пасьцьбішча свае.
7 Усі, што знаходзілі іх, жэрлі іх, і праціўнікі іх казалі: "Мы ня вінныя, бо яны ізграшылі супроці СПАДАРА. Сяліба справядлівасьці, надзея айцоў іхных СПАДАР".
8 Падарожжуйце з пасярод Бабілёну і выходзьце ізь зямлі Хальдэйскае, будзьце, як казлы перад стадамі;
9 Бо гля, Я ўзрушу й прывяду на Бабілён збор вялікіх народаў з паўночнага краю, і зладзяцца супроці яго, адгэнуль ён будзе ўзяты; стрэлы ягоныя як навытыраны дужасіл, не зварачаюцца дарма.
10 І Хальдэя станецца здабыткам, усі, што будуць глабаць яе, здаволяцца, — агалашае СПАДАР; —
11 Бо вы весяліліся, бо вы цешыліся, нікбеньнікі спадку Майго, бо вы сыцелі, як цяліца на траве, і раўлі, як быкі.
12 Вельмі будзе засаромлена маці ваша, спалатнее радзіха вашая; вось, найнегаднейшы з народаў будзе пустынёю, сухою зямлёю а сьцепам;
13 Бо ад гневу СПАДАРОВАГА яна будзе незаселенаю, але чыста спустошанаю: кажны, што пройдзе ля Бабілёну, зумеецца і сьвісьне на ўсі болькі яго.
14 Зладзьцеся на Бабілён навокал яго; усі, што напінаеце лук, страляйце ў яго, не шчаджайце стрэлаў; бо ён ізграшыў супроці СПАДАРА.
15 Навокал крычыце на яго; ён апусьціў рукі свае, под ягоны разваліўся, сьцены ягоныя абураны, бо гэта помста СПАДАРОВА; памсьціцеся яму: як ён рабіў, зрабіце яму.
16 Выгубіце сяўбіта з Бабілёну й таго, хто дзяржыць серп у жніво; бо ад згубнага мяча хай кажны зьвернецца да люду свайго й кажны хай уцячэць да зямлі свае.
17 Авечка рассыпаная Ізраель; лявы разарвалі яе; перш кароль Асырскі жэр яе, а наапошку гэты Невухаднецар патрышчыў ёй косьці.
18 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "Гля, Я даведаюся да караля Бабілёнскага й да зямлі ягонае, як Я даведаўся да караля Асырскага.
19 І зьвярну Ізраеля да сялібы ягонае, і ён будзе пасьціцца на Карміле а на Воцры, і на гары Яхрэмавай і ў Ґілеадзе насыціцца душа ягоная.
20 Тых дзён і таго часу, — агалашае СПАДАР, — будуць шукаць бяспраўя Ізраелявага, і ня будзе, і грэх Юдзін, і ён ня будзе знойдзены; бо Я дарую тым, каторых пакіну".
21 Узыйдзі на зямлю Мерафаім а на жыхараў Пекоду, спустош а акануй усе за імі, — агалашае СПАДАР, — і зрабі подле ўсёга, што Я расказаў табе.
22 Гук бітвы на зямлі і вялікае забурэньне.
23 Як адсечаны а разьбіты молат усяе зямлі! як Бабілён стаў спустошаньням меж народаў!
24 Я пастанавіў пасадку на цябе, і ты злоўлены, Бабілёне, і ты ня ведаў; ты знойдзены а таксама схоплены, бо ты ходаўся із СПАДАРОМ».
25 Адчыніў СПАДАР скарб свой і вынес зброю абурэньня Свайго, бо справа ў Спадара, СПАДАРА войскаў, у зямлі Хальдэйскай.
26 Ідзіце на яе з канца, адамкніце сьвірны ейныя, тапчыце яе, як стагі, і зьнішчыце яе, хай ня будзе ў яе астачы.
27 Забіце ўсі валы ейныя, няхай яны йдуць на зарэз; бяда ім! бо прышоў дзень іхны, пара даведаньня да іх.
28 Чутны голас тых, што ўцякаюць і ратуюцца ізь зямлі Бабілёнскае, наказаць у Сыёне помсту СПАДАРА, Бога нашага, помсту за палац Ягоны.
29 «Згукайце на Бабілён шмат, усіх, што напінаюць лук, аблягайце яго навокал, хай ня будзе ўцекаў; адплаціце яму подле ўчынку ягонага; подле ўсёга, што ён рабіў, зрабіце яму; бо ён быў пыхаты да СПАДАРА, да Сьвятога Ізраелявага.
30 За тое маладзёны падуць на вуліцах, і ўсі мужы-воі загінуць таго дня, — кажа СПАДАР.
31 Гля, Я на цябе, пыхаты, — агалашае СПАДАР, — Бог войскаў, бо настаў дзень твой, час даведаньня да цябе.
32 І спатыкнецца пыхаты, і паваліцца, і ніхто не падыйме яго; і запалю цяпло ў местах ягоных, і яно пажарэць усе навокал яго».
33 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Уцісьненыя сынове Ізраелявы а сынове Юдзіны разам, і ўсі, што ўзялі іх палоненікамі, моцна дзяржаць іх, адмаўляюцца выпусьціць іх.
34 Іх адкупіцель моцны — СПАДАР войскаў імя Ягонае; канечне абароне справу іхную, каб супакоіць зямлю, і выжане жыхараў Бабілёну.
35 Меч на Хальдэяў, — агалашае СПАДАР, — і на жыхараў Бабілёну, і на князёў, і на мудрыцоў ягоных.
36 Меч на хвалькоў, і яны здурнеюць; меч на дужасілаў ягоных, і яны зьлякаюцца;
37 Меч на коні іхныя, і на цялежкі іхныя, і на ўвесь мешаны люд, што сярод яго, і яны стануць жанкамі; меч на скарбы ягоныя, і яны будуць паглабаны.
38 Сухмень на воды ягоныя, і яны высахнуць; бо гэта зямля выразаных, і балванамі сваімі яны хваляцца.
39 За тое будуць жыць там дзікія зьвяры пустыняў а абтокаў, і савяняты будуць жыць на ёй, і ня будзе ўжо населена навекі, і ня будуць жыць на ёй ад пакаленьня аж да пакаленьня.
40 Як СПАДАР абурыў Содому а Ґомору а суседнія месты іх, — агалашае СПАДАР, — так ні водная людзіна ня вытрывае там, і ніякі сын людзкі ня будзе жыць у ёй.
41 Гля, з поўначы прыходзе люд, і вялікі народ, і шмат якія каралі ўзрушаны з украінаў зямлі.
42 Лук а дзіду яны будуць дзяржаць; яны неміласьціўныя і не пажалеюць; голас іхны будзе раўсьці, як мора; будуць езьдзіць конна, зладзяцца, як муж на вайну, супроці цябе, дачка Бабілёну.
43 Пачуў кароль Бабілёнскі ведамку празь іх, і рукі ягоныя скволелі; мука схапіла яго, боль, як трудненьне парадзіхі.
44 Гля, узыходзе як леў ад узьнятага Ёрдану на ўмацаваныя сялібы; але якга Я прысілю іх адбегчы ад яго, і абранага прызначу над ім; бо хто падобны да Мяне? і хто прызнача рок Імне? які пастыр стане супроці Мяне?»
45 Затым слухайце раду СПАДАРОВУ, што Ён пастанавіў на Бабілён, і замеры Ягоныя, што Ён замерыў на зямлю Хальдэяў: ці ня выцягнуў іх найменшыя з чарады? ці ня спустоша ім дамовы іхнае?
46 Ад гуку пры ўзяцьцю Бабілёну зямля здрыганулася, і галашэньне пачута меж народаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 50 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.