1 І сталася таго ж году, на пачатку дзяржавы Сэдэкі, караля Юдэйскага, чацьвертага году, пятага месяца, казаў імне ў доме СПАДАРОВЫМ Гананя Азуронак, прарока з Ґівеону, у прытомнасьці сьвятароў а ўсяго люду, кажучы:
2 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, кажучы: "Я патрышчыў іго караля Бабілёнскага;
3 За два гады Я зьвярну на гэтае месца ўвесь спрат дому СПАДАРОВАГА, каторы Навухаднецар, кароль Бабілёнскі, забраў з гэтага месца, і прывёз яго да Бабілёну.
4 І Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, з усім палонам Юдэйскім, што пайшлі да Бабілёну, Я зьвярну на гэтае месца, — кажа СПАДАР, — бо Я патрышчу йго караля Бабілёнскага"».
5 І сказаў Ярэма прарока Ганані прароку ў прытомнасьці сьвятароў а ў прытомнасьці ўсяго люду, што стаяў у доме СПАДАРОВЫМ, —
6 І Ярэма прарока сказаў: «Амін! няхай СПАДАР зробе так, няхай здойсьне СПАДАР словы твае, што ты праракаў, зьвярнуць спрат дому СПАДАРОВАГА й прывесьці палоненікаў з Бабілёну на гэтае месца.
7 Паслухай жа, адылі, слова, што я скажу ў вушы твае а ў вушы ўсяго люду:
8 Прарокі, што былі перад імною і перад табою ад веку, таксама праракалі шмат якім землям і вялікім гаспадарствам вайну а ліха а ліпучку.
9 Прарока, што праракае супакой, тады будзе ведамы як прарока, каторага запраўды паслаў СПАДАР, калі слова прарокава спраўдзіцца».
10 І зьняў прарока Гананя йго із шыі прарокі Ярэмы, і зламіў яго.
11 І сказаў Гананя ў прытомнасьці ўсяго люду, кажучы: «Гэтак кажа СПАДАР: "Гэтак зламлю за два гады йго Невухаднецара, караля Бабілёнскага, із шыі ўсіх народаў"». І пашоў Ярэма прарока дарогаю сваёю.
12 І просьле тога, як Гананя прарока зламіў іго із шыі прарокі Ярэмы, было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы:
13 «Пайдзі й скажы Ганані, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Го дзярвянае ты зламіў, але замест яго зробіш іго зялезнае’;
14 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Зялезнае йго Я ўзлажу на шыю ўсіх гэтых народаў, каб яны служылі Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і яны будуць служыць яму; і таксама зьвераняты палявыя Я даў яму’"».
15 Тады сказаў прарока Ярэма Гананю прароку: «Паслухай жа, Гананя! СПАДАР не паслаў цябе, а ты завяраеш люд гэты ў мане;
16 Затым гэтак кажа СПАДАР: "Вось, Я ськіну цябе зь віду зямлі; гэтага ж году ты памрэш за тое, што ты падвучаў да бунту супроці СПАДАРА"».
17 І памер Гананя прарока таго ж году сёмага месяца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 28 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.