1 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, як Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і ўсе войска ягонае, і ўсі каралеўствы зямлі, пад уладай рукі ягонае, і ўсі люды ваявалі зь Ерузалімам і з усімі местамі яго:
2 «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Пайдзі й скажы Сэдэку, каралю Юдэйскаму, і скажы яму: "Гэтак кажа СПАДАР: "Гля, Я аддаю места гэтае ў руку караля Бабілёнскага, і ён спале яго цяплом.
3 І ты не ўцячэш ад рукі ягонае, але канечне будзеш схоплены й адданы ў руку яму, і вочы твае будуць глядзець у вочы каралю Бабілёнскаму, і ён будзе гукаць вуснамі ў вусны і ты пойдзеш да Бабілёну""’.
4 Слухай, адылі, слова СПАДАРОВА, Сэдэка, каролю Юдэйскі: гэтак кажа СПАДАР празь цябе: "Ты не памрэш ад мяча;
5 Ты памрэш у супакою, і як палілі айцом тваім, бытым каралём, што былі перад табою, так будуць паліць табе і галасіць будуць па табе: ’Ах, гаспадару!’" бо Я вымавіў гэтае слова», — агалашае СПАДАР.
6 І казаў Ярэма прарока ўсі гэтыя словы Сэдэку, каралю Юдэйскаму, у Ерузаліме.
7 Прымеж тога войска караля Бабілёнскага ваявала зь Ерузалімам а з усімі местамі Юдэйскімі, што былі застаўшыся, з Лахішам а з Азэкаю, бо гэтыя засталіся зь местаў Юдэйскіх местамі абароннымі.
8 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА просьле тога, як Сэдэка ўчыніў змову з усім людам, каторы ў Ерузаліме, абясьціць волю ім,
9 Каб кажны адпусьціў на волю слугу свайго і кажны нявольніцу сваю, Гэбрэя альбо Гэбрэйку, каб ніхто зь іх не няволіў брата свайго, Юдэя.
10 І паслухалі ўсі князі а ўвесь люд, што ўступіў у змову, адпусьціць на волю кажны слугу свайго й кажны нявольвіцу сваю, каб балей не няволіць іх; і паслухалі і адпусьцілі.
11 Але просьле гэтага зьвярнуліся да пярэдняга і зьвярнулі да сябе слугаў а нявольнікі, каторых пусьцілі на волю, і прынукалі іх быць слугамі а нявольніцамі.
12 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы:
13 «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Я ўчыніў змову з айцамі вашымі таго дня, калі вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў, кажучы:
14 ’У канцу сямёх год адпушчайце кажны брата свайго, Гэбрэя, што праданы табе і служыў табе шэсьць год; ты адпусьці яго ад сябе на волю’; прымеж тога айцове вашы не паслухалі Мяне й не нахінулі вуха свайго.
15 І вы цяпер пакаяліся, і справядліва зрабілі ў ваччу Маім, абясьціўшы кажны вольнасьць прыяцелю свайму, і ўчынілі змову перад Імною ў доме, пазваным імям Маім;
16 Але вы зьмяніліся, і збудзенілі імя Мае, і зьвярнулі кажны слугу свайго й кажны нявольніцу сваю, каторых вы адпусьцілі на волю подле жаданьня іх, і прысілілі іх быць вам за слугаў а за нявольніцы".
17 Затым гэтак кажа СПАДАР: "Вы не паслухалі мяне, каб абясьціць вольнасьць кажны брату свайму й кажны прыяцелю свайму: вось, Я абяшчаю вольнасьць на вас, — агалашае СПАДАР, — мячу, ліпучцы а галадові, і ўчыню, што вы будзеце аддалены да ўсіх каралеўстваў зямлі.
18 І Я аддам мужоў, каторыя ўзрушылі змову Маю, каторыя ня спраўдзілі слоў змовы, каторую яны зрабілі перад Імною, як яны расьціналі цялё папалам і праходзілі памеж часьцяў яго, —
19 Князёў юдэйскіх а князёў Ерузалімскіх, легчанцоў а сьвятароў а ўвесь люд зямлі, каторыя праходзілі памеж часьцяў цяляці,
20 І аддам іх у руку непрыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць жыцьця іхнага, і трупы іхныя будуць на жыр птуству нябёснаму і зьверу земнаму.
21 І Сэдэку, караля Юдэйскага, і князёў ягоных аддам у руку непрыяцеляў іхных, і ў руку тых, што шукаюць душы іхнае, і ў руку войска караля Бабілёнскага, што адступіла ад вас.
22 Вось, Я раскажу ім, — агалашае СПАДАР, — і зьвярну іх да гэтага места, і яны будуць ваяваць ізь ім, і возьмуць яго, і спаляць яго цяплом, і месты юдэйскія абярну ў спусьценьне, бяз жыхара"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 34 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.