1 І замест Хоні Егоякіменка загаспадарстваваў Сэдэка Ёсянок, каторага Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, прызначыў за караля ў зямлі Юдэйскай.
2 І ня слухаў ён, ані слугі ягоныя, ані люд зямлі слоў СПАДАРОВЫХ, што Ён казаў прарокам Ярэмам.
3 Паслаў, адылі, кароль Сэдэка Егухала Шэлемёнка а Софоню Маасэенка, сьвятара, да прарокі Ярэмы, кажучы: «Памаліся за нас СПАДАРУ, Богу нашаму».
4 А Ярэма ўходзіў да люду й выходзіў зь люду, бо ён ня быў пасаджаны ў вязьніцу.
5 Тады войска фараонава вышла зь Ягіпту, і як Хальдэі, што аблягалі Ерузалім, пачулі ведамку праз гэта, яны адступілі ад Ерузаліму.
6 Тады было слова СПАДАРОВА да прарокі Ярэмы, кажучы:
7 «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Гэтак кажыце каралю Юдэйскаму, што паслаў вас да Мяне папытацца ў Мяне: ’Абач, войска Фараонава, што йдзець памагаць вам, зьвернецца да свае зямлі, да Ягіпту.
8 І зьвернуцца Хальдэі, і будуць ваяваць ізь местам гэтым, і возьмуць яго, і спаляць яго цяплом’".
9 Гэтак кажа СПАДАР: "Ня зводзьце душы вашы, кажучы: ’Хальдэі канечне адыйдуць ад нас’, бо яны не адыйдуць;
10 Бо хоць бы вы разьбілі ўсе войска хальдэйскае, што ваюе з вамі, і засталіся раненыя з памеж іх, яны ўсталі б кажны з будану свайго і спалілі б гэтае места цяплом"».
11 І сталася, што, як войска хальдэйскае адступіла ад Ерузаліму, бо баялася войска фараонавага,
12 Ярэма вышаў зь Ерузаліму, ісьці да зямлі Веняміновае, каб выкаўзнуцца стуль памеж люду.
13 Але як ён быў у браме Веняміновай, быў там вартаўнічы імям Ірыя, сын Шэлемы Гананёнка; і няў Ярэму прароку, кажучы: «Да Хальдэяў ты пераходзіш».
14 Ярэма сказаў: «Мана: я не пераходжу да Хальдэяў». Але тый не паслухаў, і Ірыя няў Ярэму, і прывёў яго да князёў.
15 І гневаліся князі на Ярэму, яны білі яго й пасадзілі яго да вязьніцы ў доме Ёнафана, пісара, бо зь яго зрабілі вязьніцу.
16 І вось, Ярэма лучыў да лёху да каморак, і заставаўся там Ярэма шмат дзён.
17 Тады Сэдэка, кароль, паслаў і ўзяў яго, і папытаўся кароль патай у доме сваім, і сказаў: «Ці ё слова ад СПАДАРА?» І Ярэма сказаў: «Ё». Тады ён сказаў: «Ты будзеш адданы ў руку караля Бабілёнскага».
18 Адлі Ярэма сказаў каралю Сэдэку: «Чым я ізграшыў супроці цябе альбо супроці слугаў тваіх, альбо супроці люду гэтага, што ты пасадзіў мяне ў вязьніцу?
19 Ідзе цяпер прарокі вашы, што праракалі вам, кажучы: "Кароль Бабілёнскі ня прыйдзе на вас ані на зямлю гэтую"?
20 Дык цяпер слухай жа, малю цябе, спадару мой, каролю, хай падзець жа маленьне мае перад табою: не зварачай мяне да дому Ёнафана пісара, каб я не памер там».
21 Тады расказаў кароль Сэдэка, каб пасадзілі Ярэму на панадворак вязьніцы, і каб давалі яму ўдзень кавалак хлеба з вуліцы пекароў, пакуль ня высіліцца ўвесь хлеб у месьце. Гэтак Ярэма застаўся на панадворку вязьніцы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 37 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.