1 На пачатку дзяржавы Сэдэкі Ёсянка, караля Юдэйскага, было слова да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы:
2 Гэтак кажа СПАДАР імне: «Зрабі сабе гужы а йго і ўзлажы іх сабе на шыю;
3 І пашлі да караля Едомскага а да караля Моаўскага а да караля сыноў Амонавых а да караля Тырскага а да караля Сыдонскага пасламі, што прышлі да Ерузаліму да Сэдэкі, караля Юдэйскага;
4 І раскажы ім сказаць сваім гаспадаром: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: гэтак скажыце вы гаспадаром сваім:
5 ’Вялікаю сілаю Сваёю і выцягненым цаўём Сваім Я ўчыніў зямлю, чалавека а жывёлу, каторыя на віду зямлі, і даў яе таму, хто пасьцівы ў ваччу Маім.
6 І цяпер Я аддаў усі землі гэтыя ў руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, слугі Свайго; і таксама зьвяры палявыя Я аддаў яму, служыць яму.
7 І ўсі народы будуць служыць яму а сыну ягонаму а сыну сына ягонага, пакуль не настане час ягонай зямлі і таксама ягоны; і будуць служыць яму шмат народаў і вялікія каралі.
8 І станецца, што калі які народ або гаспадарства ня будуць служыць яму, Невухаднецару, каралю Бабілёнскаму, і хто не падстанове шыі свае пад іго караля Бабілёнскага, то мячом а галадоўю а ліпучкаю Я даведаюся да народу таго, — агалашае СПАДАР, — аж пакуль ня вынішчу іх рукою ягонага.
9 Затым вы ня слухайце сваіх прарокаў ані сваіх варажбітоў, ані сваіх сьненьнікаў, ані сваіх чараўнікоў, ані сваіх вяшчуноў, каторыя гукаюць вам, кажучы: "Вы ня будзеце служыць каралю Бабілёнскаму";
10 Бо ману яны праракаюць вам, каб аддаліць вас із зямлі вашае, і каб Я выпіхнуў вас, і вы загінулі.
11 Але народ, што падстанове шыю сваю пад іго караля Бабілёнскага й будзе служыць яму, то Я пакіну яго ў зямлі ягонай, — агалашае СПАДАР, — і яны будуць рабіць яе й жыць у ёй’"».
12 І Сэдэку, каралю Юдэйскаму, казаў я подле ўсіх гэтых слоў, кажучы: «Падстаноўце шыі свае пад іго караля Бабілёнскага, і служыце яму а люду ягонаму, і жывіце.
13 Нашто паміраць табе а люду твайму ад мяча, галадові а ліпучкі, як казаў СПАДАР праз народ, што ня будзе служыць каралю Бабілёнскаму?
14 І ня слухайце словаў прарокаў, што праракаюць вам, кажучы: "Вы ня будзеце служыць каралю Бабілёнскаму", бо ману яны праракаюць вам;
15 Бо Я не пасылаў іх, — кажа СПАДАР, — яны, адылі, манліва праракаюць імям Маім, каб Я выпіхнуў вас, і каб вы загінулі, вы а прарокі, што праракаюць вам».
16 І сьвятаром а ўсяму люду гэтаму казаў я, кажучы: «Гэтак кажа СПАДАР: ня слухайце слоў прарокаў сваіх, што праракаюць вам, кажучы: "Вось, спрат дому СПАДАРОВАГА неўзабаве будзе зьвернены з Бабілёну", бо ману праракаюць яны вам.
17 Ня слухайце іх, служыце каралю Бабілёнскаму й жывіце; нашто гэтаму месту стацца спустошаным?
18 Калі прарокі яны, і калі слова СПАДАРОВА ё зь імі, няхай прычыняцца ж у СПАДАРА войскаў, каб не пашоў да Бабілёну спрат, што застаўся ў доме СПАДАРОВЫМ, і ў доме караля Юдэйскага, і ў Ерузаліме;
19 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў праз стаўпы а праз мора а праз падстаноўкі а праз засталы спрат, што застаўся ў гэтым месьце,
20 Каторых ня ўзяў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, як ён перасяліў Ехоню Егоякіменка, караля Юдэйскага, і ўсіх паноў Юдэі а Ерузаліму да Бабілёну;
21 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў, што да спрату, засталага ў доме СПАДАРОВЫМ а ў доме караля Юдэйскага а ў Ерузаліме:
22 "Яны будуць перавезены да Бабілёну і там будуць датуль, пакуль Я даведаюся да іх, — агалашае СПАДАР, — тады Я ўзьвяду іх і зьвярну іх на гэтае месца"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 27 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.