1 Слова, што было да Ярэмы ад Спадара, кажучы:
2 «Стань у браме дому СПАДАРОВАГА, і агаласі там гэтае слова, і скажы: "Слухайце слова СПАДАРОВА, уся Юдэя, што ўходзіце ў гэтыя брамы кланяцца СПАДАРУ"».
3 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Палепшыце дарогі вашы а ўчынкі вашы, і Я прычыню, што вы будзеце жыць на месцу гэтым.
4 Не здавайцеся на манлівыя словы тых, што кажуць: "Сьвятыня СПАДАРОВА, сьвятліня СПАДАРОВА, сьвятыня СПАДАРОВА гэта".
5 Але калі супоўна паправіце дарогі вашы а ўчынкі вашы; калі верна будзеце тарнаваць суд памеж людзіны й суседа ейнага;
6 Калі ня будзеце ўціскаць чужаземца, сіраты а ўдавы, і ня будзеце разьліваць нявіннае крыві на месцу гэтым ані хадзіць за чужымі багамі на шкоду сабе, —
7 Тады Я пакіну вас жыць на месцу гэтым, на зямлі, што даў Я бацьком вашым на векі а векі.
8 Вось, вы спадзяіцеся на манлівыя словы, каторыя бескарысныя.
9 Ці добра, што, крадучы, забіваючы а чужаложачы а хвальшыва прысягаючы а кадзячы Ваалу а ходзячы за чужымі багамі, каторых вы ня знаеце,
10 І прыходзіце, і становіцеся перад Імною ў доме гэтым, каторы Я назваў імям Сваім, і кажаце: "Мы спасёны", каб рабіць усі гэтыя агіды?
11 Ціж пячораю разбойнікаў у ваччу вашым стаў дом гэты, каторы Я назваў імям Сваім? Гля, нават Я бачыў, — кажа СПАДАР.
12 Бо йдзіце ж на месца Мае, што ў Шыле, ідзе спачатку Я быў палажыўшы імя Свае, і глядзіце, што зрабіў Я яму за нягоднасьць люду Свайго Ізраеля.
13 І цяпер, за тое, што вы рабілі ўсе гэта, — агалашае СПАДАР, — і казаў вам, устаючы нараніцы й кажучы, а вы ня слухалі, Я гукаў вас, а вы не адказавалі;
14 То ўчыню гэтаму дому, што завецца імям Маім, на каторы спадзяіцеся, і гэтаму месцу, што даў Я вам а бацьком вашым, як Я ўчыніў із Шылом.
15 І адкіну вас ад віду Свайго, як адкінуў Я ўсіх братоў вашых, усе насеньне Яхрэмава.
16 А ты не маліся за гэты люд, і ня ўзьнімай за іх галашэньня ані малітвы, ані прычыняйся ў Мяне; бо Я не пачую цябе.
17 Хіба ты ня бачыш, што яны робяць у местах Юдэі і нават на вуліцах Ерузаліму?
18 Сынове зьбіраюць дровы, а бацькі кладуць цяпло, жонкі месяць цеста, каб зрабіць перапечкі караліцы неба, ільлюць выліваньні багом чужым, каб гнявіць Мяне.
19 Але ці Мяне гневяць? — агалашае СПАДАР; — ці ня дзеюць супроці сябе самых дзеля паганьбеньня віду свайго?»
20 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось гнеў Мой і гарачы гнеў Мой на месца гэтае, на чалавека й на статак, на дзервы палявыя а на плады зямлі; ён узгарыцца і не пагасьне».
21 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Усепаленьні вашы дадайце да аброкаў вашых і ежча мяса;
22 Бо не казаў Я айцом вашым і не расказаў ім усепаленьні а аброкі таго дня, каторага вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае.
23 Я адно расказаў ім наступное, кажучы: "Слухайце голасу Майго, і Я буду вашым Богам, а вы будзеце Маім людам, і хадзіце па кажнай дарозе, па каторай Я расказаў вам хадзіць, каб вам было добра".
24 Але яны ня слухалі ані нахінулі вуха свайго, але хадзілі подле радаў, подле ўпорліваеьці ліхога сэрца свайго, і пайшлі назад, а не наперад.
25 Адгэнуль, як бацькі вашыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае, аж дагэтуль пасылаў Я да вас усіх слугаў Сваіх — прарокаў, што дзень рана ўстаючы й пасылаючы;
26 Але яны ня слухалі Мяне, не нахіналі вуха свайго, але закалянілі завыек свой, рабілі горш за айцоў сваіх.
27 Ты будзеш гукаць ім усі гэтыя словы, але яны не паслухаюць цябе; ты будзеш таксама гукаць іх, але яны не адкажуць табе.
28 Але ты скажаш ім: "Гэта народ, што ня слухае голасу СПАДАРА, Бога свайго, ня прыймае навукі; загінула вернасьць і адцята ад вуснаў іхных".
29 Астрыжы валасы на галаве сваёй і кінь іх, і панясі на высокія месцы галашэльную песьню; бо адхінуў СПАДАР і пакінуў род гневу Свайго;
30 Бо сынове Юдзіны зьдзеялі ліха ў ваччу Маім, — агалашае СПАДАР: — у доме, каторы Я назваў імям Сваім, пастанавілі агіды, каб упаганіць яго;
31 І збудавалі вышыні Тофет, што ў даліне сына Гінномовага, каб паліць сыноў сваіх і дачкі свае ў цяпле, чаго Я не расказаў ані прыходзіла гэта ўдум Імне.
32 За тое, вось, прыходзяць дні, — агалашае СПАДАР, — што наперад ня будзе казацца Тофет ані даліна сына Гінномавага, але даліна забіўства, бо будуць хаваць у Тофеце, бо няма месца.
33 І трупы гэтага люду будуць жырам птушкам нябёсным і зьвяром земным, і ніхто ня будзе пудзіць іх.
34 І Я прычыню, каб перастаў у местах Юдзіных і на вуліцах Ерузаліму голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіні маладое; бо спустошаньням стане зямля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 7 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.