1 «Таго часу, агалашае СПАДАР, — Я буду Богам усім радзімам Ізраелявым, і яны будуць Маім людам».
2 Гэтак кажа СПАДАР: «Знашоў ласку на пустыні люд, засталы ад мяча, як Я пайшоў супакоіць Ізраеля».
3 Здалеку СПАДАР зьявіўся імне, кажучы: «Але, Я палюбіў цябе вечнай любосьцяй, затым цягну цябе міласэрдзям.
4 Ізноў Я ўладжу цябе, і ты будзеш уладжана, дзеўка Ізраелява, ізноў ты будзеш прыбірацца тамбурынамі і йсьці ў скокі з тымі, што вяселяцца;
5 Ты яшчэ пасадзіш віны на гарах самарскіх, саджэньнікі будуць садзіць і есьці як звычайную еміну;
6 Бо настане дзень, калі вартаўнікі агалосяць на гары Яхрэмавай: "Уставайце, пойдзем на гару Сыён да СПАДАРА, Бога свайго"».
7 Бо гэтак кажа СПАДАР: «Пяіце з радасьцяй Якаву й гукайце сьпераду народаў, агалашайце, хваліце й кажыце: "СПАДАР выбавіў люд Свой, астачу Ізраеля".
8 Гля, Я прывяду іх із паўночнага краю і зьбяру іх із старонаў зямлі, зь імі нявісны а кульгавы, цяжарная а радзіха разам: вялікая грамада зьвернецца сюды.
9 Яны пойдуць із плачам, і Я прывяду іх назад із малітвамі; ўчыню, што яны будуць ісьці ля цур’ёў водаў на простую сьцежку, на каторай яны не спатыкнуцца; бо Я быў айцец Ізраеля, і Яхрэм пяршак Мой».
10 Слухайце слова СПАДАРОВА, о народы, і абясьціце далёкім абтокам, і скажыце: «Хто разьвеяў Ізраеля, Тый і зьбярэць яго і будзе сьцерагчы яго, як пастыр чараду сваю»;
11 Бо СПАДАР адкупіў Якава і выбавіў яго з рукі дужшага за яго.
12 «І яны прыйдуць, і будуць пяяць на вышыні Сыёну; і пабягуць да дабрыні СПАДАРОВАЕ, да збожжа а да віннога соку а да алівы а да ягнят а да буйнога статку; і душа іхная будзе, як наводнены гарод, і наперад смуціцца ані ня будуць.
13 Тады дзеўка будзе цешыцца ў скоках, разам маладзёны й старыя, бо абярну жалобу іхную ў радасьць, і пацешу іх, і ўчыню, што яны будуць цешыцца па смутку сваім.
14 І насычу душу сьвятароў тукам, і люд мой будзе здаволены з дабрыні Мае», — агалашае СПАДАР.
15 Гэтак кажа СПАДАР: «Голас чутны ў Раме, галашэньне, гаркі плач: Рахеля плача па сынох сваіх і адмаўляецца пацешыцца зь дзяцей сваіх, бо іх няма».
16 Гэтак кажа СПАДАР: «Зьдзяржы голас свой ад плачу і вочы свае ад сьлізы, бо за працу тваю будзе заплачана, — кажа СПАДАР, — і яны зьвернуцца ізь зямлі непрыяцельскае.
17 І ё надзея на будучыню тваю, — агалашае СПАДАР, — і зьвернуцца сынове твае да граніцаў сваіх.
18 Я выразьліва чуў як Яхрэм каецца: "Ты зырыў мяне, і я зазыраны, як бычок ненавытыраны; навярні мяне, — і я навярнуся, бо Ты — СПАДАР Бог мой;
19 Бо просьле тога, як я навярнуўся, я пакаяўся, і просьле тога, як я быў навучаны, я біў сябе па сьцягне; я быў засаромлены, але, нават паганбены, бо насіў ганьбу маладосьці свае".
20 Ці Яхрэм не дарагі сын Мой? ня любовае дзяцё? бо адгэнуль, як Я гукаў супроці яго, Я рупатліва ўспамінаў яго яшчэ, бо нутр Мой парушаецца па ім; Я спагадаю, паспагадаю яму, — агалашае СПАДАР.
21 Пастаў дарожныя показі, насып капцы, павярні сэрца свае на гасьцінец, на дарогу, каторай ты йшла; зварачайся, дзеўка Ізраелява, зварачайся да гэтых местаў сваіх.
22 Пакуль ты будзеш хістацца, адпалая дачка? бо СПАДАР стварыў новую рэч на зямлі: жонка агорне мужа».
23 Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Яшчэ будуць ужываць гэтага слова на зямлі Юды і ў местах ягоных, як Я зьвярну палон іхны: "СПАДАР дабраслаў цябе, сяліба справядлівасьці, гара сьвятасьці!"
24 І будуць жыць там разам Юда а ўсі месты ягоныя а ралейнікі а тыя, што пераганяюць народы.
25 Бо Я насычу стомленую душу і нанава напоўню кажную выпятраную душу».
26 Пры гэтым я прачхнуўся, агледзеўся, і сон мой быў прыемны імне.
27 «Вось, настануць дні, — кажа СПАДАР, — калі Я засею дом Ізраеляў а дом Юдзін сяўбою людзіны й сяўбою статку.
28 І станецца: як Я меў чукавасьць над імі, каб выкараняць а трышчыць а ськідаць а нішчыць а немарасьціць; так Я буду мець чукавасьць над імі, каб ладзіць а садзіць, — агалашае СПАДАР. —
29 Тых дзён ня скажуць болей: "Айцове елі кіслае віно, а ў дзяцей на зубах — аскома";
30 Але кажны будзе паміраць за бяспраўе свае, кажны, што будзе есьці кіслае віно, нажане аскому на зубы свае.
31 Абач, настаюць дні, — агалашае СПАДАР, — што Я ўчыню з домам Ізраелявым а з домам Юдзіным новую змову.
32 Ня подле змовы, што Я ўчыніў із айцамі іхнымі ў дзень, калі Я ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае, каторую змову Маю яны ўзрушылі, дарма што Я быў Мужам да іх, — агалашае СПАДАР; —
33 Але во змова, што Я ўчыню з домам Ізраелявым просьле тых дзён, — агалашае СПАДАР: — Я ўлажу права сваё ў нутр іхны і на сэрцах іхных напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Імне людам.
34 І наперад вучыць ня будуць адзін аднаго і брат брата свайго, кажучы: "Пазнай СПАДАРА", бо ўсі яны будуць знаць Мяне, ад найменшага аж да найбольшага зь іх, — кажа СПАДАР, — бо Я дарую бяспраўе іхнае і наперад грэху іхнага ня ўспомню».
35 Гэтак кажа СПАДАР, што даець сонца на дзянную сьвятліню, загады месяцу а гвездам на сьвятліню ночы, што кратае моры, як хвалі іх равуць; СПАДАР Бог войскаў — імя Ягонае.
36 «Калі гэтыя загады аддаляцца ад віду Майго, — агалашае СПАДАР, — дык таксама насеньне Ізраелява перастане быць народам перад Імною на векі».
37 Гэтак кажа СПАДАР: «Калі можна памераць нябёсы ўгары і под зямлі скумаць далавах, то Я таксама адхіну ўсе насеньне Ізраелява за ўсе, што яны зрабілі», — агалашае СПАДАР.
38 «Абач, настаюць дні, — кажа СПАДАР, — што места будзе збудавана СПАДАРУ ад вежы Гананеля аж да Рагавое брамы,
39 І мерны шнюр пойдзе далей аж да ўзгорку Гарыва і акружа Гоаф,
40 І ўся даліна трупоў а попелу, і ўсі полі аж да ручая Кідрону, аж да вугла Конскае брамы на ўсходзе будуць сьвятасьцю СПАДАРУ; яна болей не разбурыцца ані зьнішчыцца на векі».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 31 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.