1 Хто дасьць галаве маёй вады і ачом маім — жарало сьлёзаў! дзень і ноч я плакаў бы па забітых дачкі люду майго.
2 О, каб я меў на пустыні гасподу падарожных! то я пакінуў бы люд свой і адышоў ад іх; бо ўсі яны чужаложнікі, збор ізраднікаў.
3 «Як лук, яны напінаюць язык свой, лук іхны хвальшывы і ня дзеля вернасьці яны дужэюць на зямлі; бо пераходзяць ад ліха да ліха і ня знаюць Мяне, — агалашае СПАДАР.
4 Кажны сьцеражыся прыяцеля свайго і на кажнага брата не здавайся, бо кажны брат надта ашукуе, і кажны прыяцель будзе хадзіць із абмовамі.
5 Адзін аднаго ашукуюць, а праўды ня кажуць; язык свой прывучылі гукаць ману, аж да стомы дзеюць бяспраўе.
6 Сяліба твая сярод ашукі; з прычыны ашукі яны адмаўляюцца знаць Мяне», — агалашае СПАДАР.
7 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Вось, Я пералітую іх і спрабую іх, бо што маю зрабіць дзеля дачкі люду Свайго?
8 Язык іхны — сьмяротная страла, гукае ашуку; вуснамі сваімі гукаюць прыяцелю свайму супакой, а ў сэрцу сваім гатуюць яму засаду.
9 Ці не за гэта даведаюся да іх, — агалашае СПАДАР, — ці такому народу ня помсьціць душа Мая?
10 Па тых горах узьніму Я плач а галашэньне і па пасьцьбішчах пустыні галашэльную песьню; бо яны спалены так, што ніхто ня можа знайсьці, ня можа чуць гуку статку: ад птушкі нябёснае аж да зьвера разьбегліся, пайшлі.
11 І Я зраблю Ерузалім кучамі, логвам шакалаў, і месты юдэйскія аддам на спустошаньне, будуць бяз жыхараў».
12 Ці ё такі мудрэц, што сьцяміў бы гэта? І што кажуць яму вусны СПАДАРОВЫ — зьясьніў бы, за што загінуў край і спалены, як пустыня, што ніхто ня ходзе па ім?
13 І СПАДАР кажа: «Бо пакінулі Права Мае, што Я даў ім, і ня слухалі голасу Майго, і ня йшлі за ім;
14 І пайшлі за ўпорлівым сэрцам сваім і за Вааламі, каторых айцове іхныя навучылі іх».
15 Затым гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Вось, Я дам есьці ім, гэтаму люду, палын, і дам піць атрутную ваду;
16 І разьвею іх таксама меж народаў, каторых ня зналі яны, ані айцове іхныя, і пашлю за імі меч, аж пакуль ня выгублю іх».
17 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Разважча й гукніце галашэньніцы, каб яны прышлі; пашліце па мудрыя жанкі, каб яны прышлі.
18 Няхай яны пабарзьдзяць і падыймуць галашэньне па нас, каб із ачэй нашых паліліся сьлёзы, і з павеялак вашых цякла вада.
19 Бо голас галашэньня чутны із Сыёну: "Як мы аглабаны, вельма паганбены, бо мы пакінулі зямлю, бо яны раськінулі гасподы нашы"».
20 Але слухайце, жанкі, слова СПАДАРОВА, і няхай вуха вашае прыйме слова вуснаў Ягоных: вучыце дачкі вашы галашэньня і кажная суседку сваю — галашэльнае песьні;
21 Бо сьмерць узышла ў вокны нашы, прышла ў палацы нашы, каб адцяць сысуноў звонку, моладзеж із вуліцаў.
22 Гукай: «Гэтак кажа СПАДАР: "Трупы людзкія паваляцца, як гной на адкрытым полю, і як снапоўе адзаду жняі, і няма каму зьбіраць іх"».
23 Гэтак кажа СПАДАР: «Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцяй сваёй, няхай ня хваліцца дужы дужасьцяй сваёй, няхай ня хваліцца багаты багацьцям сваім.
24 Але гэтым хай хваліцца, хто хваліцца, што разумее а знае Мяне, што Я СПАДАР, Каторы чыне міласэрдзе, суд а справядлівасьць на зямлі; бо гэта Я любую», — агалашае СПАДАР.
25 «Вось, дні прыходзяць, — агалашае СПАДАР, — што Я даведаюся да кажнага абрэзанага й неабрэзанага:
26 Да Ягіпту а Юдэі а Едому а да сыноў Амонавых а Моава а да ўсіх, із адцятымі бакамі; бо ўсі гэтыя народы неабрэзаныя, але ўвесь дом Ізраеляў неабрэзанага сэрца».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.