1 Гэтак кажа СПАДАР: «Зыйдзі да дому караля Юдэйскага, і моў там гэтае слова,
2 І кажы: "Слухай слова СПАДАРОВА, каролю Юдэйскі, што сядзіш на пасадзе Давідавым, ты а слугі твае а люд твой, што ўходзе пераз гэтыя брамы.
3 Гэтак кажа СПАДАР: ’Чыніце суд а справядлівасьць і вывальняйце глабанага з рукі ўцісканьніка, ня крыўдзьце, ня ўціскайце чужаземца, сіраты ані ўдавы, і крыві нявіннай не разьлівайце на гэтым месцу;
4 Бо калі вы запраўды споўніце гэтае слова, тады будуць уходзіць у брамы гэтага дому каралі, на пасадзе Давідавым седзячыя, цялежкамі а коньмі езьдзячыя, ён а слугі ягоныя а люд ягоны.
5 Але калі не паслухаеце слоў гэтых, то прысягаю Самым Сабою, — агалашае СПАДАР, — што дом гэты станецца разьвярненьням’"»;
6 Бо гэтак кажа СПАДАР праз дом каралёў Юдэйскіх: «Ты ў Мяне Ґілеад, галаве Лібану; пэўна, адылі, што Я зраблю цябе пустынёю, месты незаселенымі.
7 І пасьвячу згубцаў супроці цябе, кажнага із зброяю ягонаю, і сьсякуць выборныя кедры твае, і кінуць у цяпло.
8 І пройдуць шмат якія народы па гэтым месьце, і скажуць адзін аднаму: "За што СПАДАР зрабіў так гэтаму вялікаму месту?"
9 Тады адкажуць: "За тое, што яны пакінулі змову СПАДАРА, Бога свайго, і кланяліся іншым багом, і служылі ім"».
10 Ня плачча па памерлым і ня ківайце галавою; але горка плачча па тым, што адыходзе, бо ён ніколі ня зьвернецца ані абача роднага краю.
11 Бо гэтак кажа СПАДАР праз Шалума Ёсянка, караля Юдэйскага, што караляваў замест Ёсі, айца свайго, і вышаў зь месца гэтага: «Ён ужо ня зьвернецца сюды,
12 Бо ў месцу, куды яго завялі палоненікам, там памрэць і наперад гэтае зямлі не абача.
13 Бяда таму, хто станове дом свой без справядлівасьці і пакоі свае бяз суду, прыяцеля свайго прынукае рабіць дарма і не аддаець яму заробленае платы,
14 Хто кажа: "Я пастанаўлю сабе вялізны дом і прасторныя пакоі", і высякае сабе вокны, і шалюе кедрам, і малюе цынаборам.
15 Ці ты будзеш караляваць, што вяльмуешся кедрам? Айцец твой, ці ён ня еў і ня піў, але чыніў суд а справядлівасьць? Тады было добра яму.
16 Ён судзіў справу ўбогага а беднага тады добра. Ці ня гэта знача знаць Мяне? — агалашае СПАДАР. —
17 Але вочы твае а сэрца твае адно да гальліваеьці, да разьліцьця нявіннае крыві і каб рабіць уціск а ўсілства».
18 Затым гэтак кажа СПАДАР празь Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага: «Ня будуць галасіць па ім: "Ах, мой браце!" альбо: "Ах, сястра!" ня будуць галасіць па ім: "Ах, спадару!" альбо: "Ах, слава ягоная!"
19 Асьліным паховам ён будзе пахаваны, выцягнены а ганены за брамы Ерузаліму.
20 Узыйдзі на Лібан і галасі, і на Вашане пусьці голас свой, і галасі ўв Аварыме; бо ўсі любячыя цябе патрышчаны.
21 Я казаў табе за дабрабыту твайго, але ты казаў: "Не паслухаю". Гэта дарога твая з маладосьці твае, што ты ня слухаеш голасу Майго.
22 Усіх пастыроў тваіх будзе пасьціць вецер, і любячыя цябе пойдуць у палон; напэўна тады ты будзеш засаромлены а паганбены за ўсі нягоднасьці свае.
23 Жыхарка Лібану, што ў кедрах уеш гняздо свае! як ты будзеш стагнаць, як болі стрэнуць цябе, болі, як у родзячай!
24 Жыў Я, — агалашае СПАДАР, — хоць бы Хоня, сын Егоякіма, караля Юдэйскага, быў пячатнаю жуковінаю на правіцы Маёй, Я, адылі, стуль зарву цябе
25 І аддам цябе ў руку тых, што шукаюць жыцьця твайго, і ў руку тых, чыіх відаў ты лякаешся, аж у руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, і ў руку Хальдэяў.
26 І выкіну цябе а маці тваю, што нарадзіла цябе, да іншага краю, ідзе вы не радзіліся, і там памрыце.
27 А да зямлі, да каторае імкнецца душа іхная зьвярнуцца, туды яны ня зьвернуцца.
28 Нягож судзіна пагрэбаваная, патрышчаная чалавек гэты, Хоня? ці ён судзіна няпрыемная? за што ж яны выкінены, ён а насеньне ягонае, і ганены да зямлі нязнанай?
29 О зямля, зямля, зямля! слухай слова СПАДАРОВАГА.
30 Гэтак кажа СПАДАР: "Запішыце чалавека гэтага бязьдзетным, чалавекам, катораму не пашчасьце за дзён сваіх; бо наперад нікому з насеньня ягонага не пашчасьце сядзець на пасадзе Давідавым ды яшчэ радзіць Юдэю"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 22 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.