1 Зьбірайцеся, дзеці Веняміновы, уцякаць з пасярод Ерузаліму, і трубіце ў трубу ў Фекоі, і дайце знак цяплом у Вефгакерыме, бо ліха зьяўляецца з поўначы і вялікае зьнішчэньне.
2 Да ўроднае а кунежнае прыраўнаваў Я дачку Сыёну.
3 Да яе прыйдуць пастухі й народы іхныя, навокал яе расстановяць буданы свае; кажны будзе пасьціць на дзелі сваёй.
4 «Акануйце яе вайне; уставайце, узыйдзіма ў палудзень! Але бяда нам! дзень ужо сьхінаецца да вечара, ужо кідаецца даўгі сьцень вечара.
5 Уставайце, і ўзыйдзіма ночы, і разбурыма яе палацы!»
6 Бо гэтак агалашае СПАДАР войскаў: «Сячыце дзервы й сыпце наспы каля Ерузаліму: гэта тое места, да каторага надабе даведацца: яно поўнае ліхадзейства ўнутры.
7 Як вылівае крыніца ваду сваю, так яно вылівае ізь сябе нягоднасьць: усілствы а глабаньні чутны ў ім, перад Імною бязупынку хвароба а раны.
8 Будзь зазыраны, Ерузаліме, каб не адышла душа Мая ад цябе, каб Я не зрабіў цябе пустынёю, зямлёю незаселенай».
9 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Супоўна бяруць, як віно, астачу Ізраеля; зьвярні руку сваю, як зьбіраньнік віна ў кашы».
10 Да каго імне гукаць і перасьцерагчы, каб слухалі? Гля, вуха іхнае неабрэзана, і яны ня могуць слухаць; гля, слова СПАДАРОВА ў іх улегцы, ня хочуць яго.
11 Затым я поўны гневу СПАДАРОВАГА, я стамаваўся, узьдзержуючы яго. «Выльлю яго на дзеці вонках і на збор моладзежы разам; бо нават муж із жонкаю будуць узяты, старыя з поўным дзён.
12 І пярэйдуць дамы іхныя да іншых, полі а жонкі разам, бо Я выцягну руку Сваю на жыхараў гэтае зямлі, — агалашае СПАДАР, —
13 Бо ад найменшага зь іх аж да найбольшага зь іх кажны аддаўся гальлівасьці, і ад прарокі аж да сьвятара тарнуе ашуку.
14 Яны лячылі патрышчаньне люду Майго ўлегцы, кажучы: "Супакой, супакой", а няма Супакою.
15 Ці былі яны засароміўшыся, дзеючы брыду? Не, яны ня былі засароміўшыся ані зачырванеліся. Затым яны падуць памеж палых, у часе даведаньня Майго спатыкнуцца», — кажа СПАДАР.
16 Гэтак кажа СПАДАР: «Стойце на дарогах, і глядзіце, і пытайцеся праз старавечныя сьцежкі, ідзе добрая дарога, і хадзіце па ёй, і знойдзеце супачынак душам сваім. Але яны сказалі: "Ня пойдзем".
17 І пастанавіў Я над імі вартаўнікоў, кажучы: "Прыслухайцеся да гуку трубы!" Але яны сказалі: "Ня будзем слухаць".
18 Дык слухайце, народы, і ведай, збору, што ё сярод іх.
19 Слухай, зямля: гля, Я навяду ліха на гэты люд, плод падумкаў іхных; бо яны не прыслухаліся да словаў Маіх ані да Права Майго, і адхінулі яго.
20 Нашто прыходзе Імне кадзіла із Шэвы і духмяная трысьціна з далёкага краю? Усепаленьні вашыя ня любы, і аброкі вашыя няпрыемныя Імне».
21 Затым гэтак кажа СПАДАР: «Гля, Я палажу пераказы перад людам гэтым, і спатыкнуцца айцове й сынове разам на іх, сусед і прыяцель ягоны загінуць».
22 Гэтак кажа СПАДАР: «Гля, прыйдзе люд із паўночнага краю, і вялікі народ прачхнецца з краёў зямлі.
23 Яны хапаюць лук а дзіду; яны неміласьціўныя й ня маюць спагады; голас іхны гучыць, як мора; і яны езьдзяць конна, зладжаныя, як чалавек на вайну, з табою, дачка Сыёну!».
24 Мы пачулі дзейкі празь яго: рукі нашы скволелі, мучэньні схапілі нас, боль, як парадзіхі ў трудненьню.
25 Ня йдзі ў поле, не хадзі па дарозе, бо меч непрыяцеля, страх на кажным баку.
26 Дачка люду майго! паперажыся зрэбнінаю, валяйся ў попеле, плач па сабе, як па адзіным сыну, зрабі сабе гаркую жалобу, бо зьнецікі прыйдзе на нас.
27 «На спробу Я даў цябе сярод люду Майго і на горад, каб ты пазнаў а выпрабаваў дарогу іхную.
28 Усі яны бунтоўныя бунтаўнікі, з абмовамі ходзячыя; медзь а зялеза; усі згубцы яны.
29 Абгарэлі мяхі, і цяпло спаліла волава; дарма літоўнік літаваў, бо нягодныя не аддаліліся.
30 Адхіненым срэбрам назавуць іх, бо СПАДАР адхінуў іх».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.