1 Гэтак кажа СПАДАР: «Ідзі й купі жбан ганчарнага вырабу, і вазьмі із старцоў люду і із старцоў сьвятарскіх,
2 І пайдзі на даліну сына Гінномавага, каторая ля брамы Гаршыт, і агаласі там словы, што Я скажу табе,
3 І скажы: "Слухайце слова СПАДАРОВА, каралі Юдэйскія а жыхары Ерузаліму: гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: ’Вось, я навяду ліха на гэтае месца, каторае хто пачуе, зазьвініць яму ў вушшу;
4 Бо яны пакінулі Мяне і зрабілі чужым месца гэтае, кадзячы на ім іншым багом, каторых ня зналі ані яны, ані айцове іхныя, ані каралёве Юдэйскія, і напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных,
5 Збудавалі таксама ўзвышшы Ваалу, паліць сыноў сваіх цяплом на ўсепаленьні Ваалу, чаго Я не расказаў ані казаў, ані прыйшло Імне ўдум.
6 За тое, вось, настануць дні, — кажа СПАДАР, — што наперад гэтага месца ня будуць зваць Тофет ані даліною сына Гінномавага, але Даліною Забіўства.
7 І Я ў нішто абярну раду Юдэі а Ерузаліму на месцу гэтым, і ўчыню, што яны падуць ад мяча перад непрыяцельмі сваімі і ад рукі тых, што шукаюць душаў іхных, і аддам трупы іхныя на жыр птуству нябёснаму а зьверу земнаму.
8 І ўчыню места гэтае зуменьням а сьвістам; кажны, што будзе праходзіць, зумеецца а сьвісьне з прычыны ўсіх болькаў яго.
9 І зраблю, што яны будуць есьці цела сыноў і цела дачок сваіх; і кажны будзе есьці цела прыяцеля свайго ў ваблозе а ў вуціску, каторым сьціснуць іх непрыяцелі іхныя і тыя, што шукаюць душаў іхных’".
10 Тады разьбі жбан на аччу мужоў, што пойдуць із табою,
11 І скажаш ім: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ’Гэтак Я разаб’ю люд гэты й места гэтае, як хто разьбівае судзіну ганчарову, каторае нельга сцаляваць, і будуць хаваць іх у Тофеце, бо няма месца хаваць.
12 Гэтак зраблю Я месцу гэтаму, — агалашае СПАДАР, — і жыхарам яго; і зраблю гэтае места, як Тофет.
13 І будуць дамы ерузалімскія і дамы каралёў юдэйскіх нячыстыя, як месца Тофет — усі дамы, на каторых стрэхах кадзілі ўсяму войску нябёснаму і ўзьлівалі ўзьліваньне чужым багом’"».
14 І прышоў Ярэма з Тофету, куды паслаў яго СПАДАР праракаць, і стаў на панадворку дому СПАДАРОВАГА, і сказаў усяму люду:
15 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: "Вось, Я навяду на гэтае места а на ўсі местачкі яго ўсе ліха, што Я вымавіў на яго, бо яны закалянілі завыйкі свае, каб не маглі чуць словаў Маіх"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 19 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.