1 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА просьле тога, як адпусьціў яго Невузар-Адан, начэльнік катаў, з Рамы, як ён быў узяўшы яго скаванага зялезьзям памеж усіх выведзеных палоненікаў зь Ерузаліму а Юдэі, як палон выведзеных да Бабілёну.
2 І начэльнік катаў узяў Ярэму, і сказаў яму: «СПАДАР, Бог твой, казаў гэтае ліха на гэтае месца;
3 Цяпер СПАДАР навёў і спраўдзіў подле тога, як Ён казаў; бо вы ізграшылі супроці СПАДАРА і ня слухалі голасу Ягонага, — і спраўдзілася над вамі гэтае слова.
4 Дык вось, Я вывальніў цябе цяпер ізь зялезьзя, што на руках тваіх: калі хочаш ісьці з імною да Бабілёну, ідзі, і я буду мець вока свае над табою; але калі блага ў ваччу тваім ісьці з імною да Бабілёну, ня йдзі. Во, уся зямля перад табою: куды табе любя і куды ты падабаеш ісьці, туды йдзі.
5 (Але ён яшчэ не адказаваў) або зьвярніся да Ґедалі, сына Агікама Шафанёнка, каторага прызначыў кароль Бабілёнскі да местаў Юдэйскіх, і жыві зь ім памеж люду; альбо куды толькі падабаеш ісьці, туды йдзі». І даў яму начэльнік катаў еміны а падарак, і пусьціў яго.
6 І пашоў Ярэма да Ґедалі Агікаменка да Міцпы, і жыў ізь ім памеж люду, што застаўся ў зямлі.
7 І пачулі ўсі вайводцы войскаў, каторыя былі ў полю, яны а людзі іхныя, што кароль Бабілёнскі прызначыў Ґедалю Агікаменка за дзяржаўцу ў зямлі і паручыў яму мужчын а жанкі а дзеці а бедных зямлі з тых, што ня былі выведзеныя як палон да Бабілёну,
8 Тады прышлі яны да Ґедалі да Міцпы, наймя Ізмайла Нефанёнак а Ёганан а Ёнафан Карэажонкі а Сэрая Фангумефенак а Ефаёнкі зь Нетафафы а Езаня Маахафянін, яны а людзі іхныя.
9 І прысягаў ім а людзём іхным Ґедаля, сын Агікама Шафанёнка, кажучы: «Ня бойцеся служыць Хальдэям; жывіце ў зямлі й служыце каралю Бабілёнскаму, і будзе добра вам.
10 Што да мяне, вось, я буду жыць у Міцпе, каб служыць Хальдэям, каторыя будуць прыходзіць да нас; але вы зьбірайце віно а летныя плады а аліву, і кладзіце іх у судзьдзе свае, і жывіце ў местах сваіх, што вы завялі».
11 Падобна і ўсі Юдэі, што былі ў Моаве а меж сыноў Амонавых а ў Едоме а што былі ў вусіх краёх, пачулі, што кароль Бабілёнскі пакінуў астачу Юдэі й прызначыў над імі Ґедалю сына Агікама Шафанёнка;
12 І ўсі Юдэі зьвярнуліся з усіх месцаў, куды яны былі выпіхнены, і прышлі да зямлі Юдэйскае да Ґедалі да Міцпы, і вельма шмат зьбіралі віна а летных пладоў.
13 Адлі Ёганан Карэажонак а ўсі вайводцы, бытыя ў полю, прышлі да Ґедалі да Міцпы,
14 І сказалі яму: «Ці ты добра ведаеш, што Вааліс, кароль сыноў Амонавых, паслаў Ізмайлу Нефанёнка, забіць цябе?» Але Ґедаля Агікаменак не паверыў ім.
15 І Ёганан Карэажонак патай казаў Ґедалі ў Міцпе, кажучы: «Дазволь, калі ласка, імне пайсьці й забіць Ізмайлу Нефанёнка, і ніхто ня будзе ведаць: чаму ён мае забіць цябе, і разьвеецца астача Юдэі, што зьберліся да цябе, і загіне астача Юдэі?»
16 Але Ґедаля Агікаменак сказаў Ёганану Карэажонку: «Не рабі гэтага, бо ты гутарыш непраўдзіва праз Ізмайлу».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 40 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.