1 Слова СПАДАРОВА, што было Ярэме, прароку, праз народы:
2 Празь Ягіпет а праз войска фараона Нехо, караля Ягіпецкага, каторы быў ля ракі Еўфрату ў Кархемішу, каторага Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, зразіў чацьвертага году Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага:
3 «Прыгатуйце панцыр а шчыт і бліжчася да бітвы.
4 Запрагайце коні і ўсьсядайце конна, коньнікі, выступайце із шоламамі, паліруйце дзіды й адзявайце панцыры.
5 Чаму бачу Я, што яны зьлякаліся й бягуць назад? і дужасілы іхныя разьбіты, і борзда ўцяклі, і не азіраюцца; страх навокал», — кажа. СПАДАР. —
6 Не ўцячэць шыбкі, не ўратуецца дужасіл; на поўначы, ля рэкі Еўфрату, спатыкнуцца а паваляцца.
7 Хто гэта ўзьнімаецца, як паводка, чые воды хвалююцца, як рэкі?
8 Ягіпет узьнімаецца, як паводка, і воды яго хвалююцца, як рэкі, і кажа: "Узьнімуся, пакрыю зямлю, зьнішчу места й жыхараў яго".
9 Усьсядайце на коні, і шалейце, цялежкі, няхай выйдуць дужасілы, Ефіопляне а Пуцяне, што дзяржаць шчыты, і Людзяне, што дзяржаць і напінаюць лук;
10 Бо дзень гэты ў СПАДАРА, Бога войскаў, дзень помсты, каб памсьціцца праціўнікам Сваім, і меч будзе жэрці, і насыціцца, і ўп’ецца крывёю іхнаю, бо аброк Спадара СПАДАРА войскаў у паўночным краю, ля ракі Еўфрату.
11 Узыходзь да Ґілеаду й вазьмі бальсаму, дзеўка, дачка Ягіпту; дарма ты ўжываеш шмат лекаў, ўздараўленьня няма табе.
12 Народы пачулі ганьбу тваю, і вык твой напоўніў зямлю, бо дужасіл стыкнуўся з дужасілам, і абодва загінулі разам».
13 Слова, што казаў СПАДАР Ярэме, прароку, як Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, прыйдзе зразіць зямлю Ягіпецкую:
14 «Накажыце ў Ягіпце й агаласіце ў Міґдоле, і агаласіце ў Нофе а ў Тагпангесе, скажыце: "Стань і прыгатуйся, бо меч пажарэць навокал цябе".
15 Чаму твой адважнік вымецены? — Не стаіць, бо СПАДАР адпіхнуў яго.
16 Ён памножыў падаючых; але, валяцца адзін на аднаго й кажуць: "Устань, зьвярнімася да люду свайго й да роднае зямлі свае ад мяча ўцісканьніка".
17 Крычаць там: "Фараон, кароль Ягіпецкі, крыксун, ён прапусьціў прызначаны час".
18 Жыў Я, — агалашае Кароль, — СПАДАР войскаў імя Ягонае: — напэўна, як Табор меж гораў і як Карміл ля мора, прыйдзе ён.
19 Снадзі палону зрабі сабе, жыхарка, дачка Ягіпту, бо Ноф стане пустынёю, спалены, бяз жыхара.
20 Ягіпет — пазорная цяліца; але зыкаўка з поўначы лётма прыляцела на яе.
21 Таксама найміты сярод яго, як укормленыя валы, але яны — таксама зьвярнуліся назад, уцяклі разам, не стаялі, бо дзень няшчасьця іхнага прышоў на іх, пара даведаньня да іх.
22 Голас ягоны будзе сіпець, як гадзіны, бо яны йдуць із войскам, ізь сякірамі прыйдуць на яго, як секачы.
23 Высякуць лес яго, — агалашае СПАДАР, — дарма што нельга яго палічыць, бо іх болей чымся шаранчы, няма ім ліку.
24 Паганьбена дачка Ягіпту, аддана ў руку люду паўночнага».
25 Кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Гля, Я даведаўся да Амона з Но а да фараона а да Ягіпту з багамі іхнымі і з каралямі іхнымі, да фараона й тых, што спадзяюцца на яго.
26 І аддам іх у руку тых, што шукаюць душаў іхных, і ў руку Невухаднецара, караля Бабілёнскага, і ў руку слугаў ягоных; а просьле гэтага ён будзе населены, як у дні старыя, — агалашае СПАДАР.
27 А ты ня бойся, слуга мой Якаве, і не лякайся, Ізраелю, бо вось, я вывальню цябе здалеку і насеньне твае ізь зямлі палону іхнага; і Якаў зьвернецца, і сьцішыцца, і супакоіцца, і няма палохаючага.
28 Ня бойся ты, слуга Мой Якаве, — агалашае СПАДАР; — бо Я з табою, бо Я ўчыню канец усім народам, куды Я выгнаў цябе, але ня ўчыню канца табе, але мерна буду казьнерыць цябе, але за ані нявіннага ня буду мець цябе».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 46 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.