1 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «Не бяры сабе жонкі, і няхай ня будзе ў цябе сыноў альбо дачок на месцу гэтым»;
3 Бо гэтак кажа СПАДАР праз сыноў а праз дачкі, што нарадзіліся на месцу гэтым, і праз маткі іхныя, што нарадзілі іх у зямлі гэтай:
4 «Балючымі сьмерцямі памруць яны; ня будуць па іх мець жалобы ані будуць іх хаваць, будуць як тый гной на відзе зямлі; і ад мяча а галадові загінуць яны, і трупы іхныя будуць жырам птуству нябёснаму і зьверу земнаму»;
5 Бо гэтак кажа СПАДАР: «Ня ўходзь да дому плачу і ня йдзі галасіць ані цешыць іх, бо Я адняў ад гэтага люду супакой Свой, — агалашае СПАДАР, — нават міласэрдзе а спагадлівасьць.
6 І памруць вялікія й малыя на гэтай зямлі; ня будуць пахаваны, і ня будуць плакаць па іх ані рэзацца, ані зробяць сабе лысіны па іх.
7 І ня будуць ім ламіць хлеб у жалобе, каб пацешыць яго па нябошчыку, і не пададуць ім піць чару пацяшэньняў па айцу ягоным і па маці ягонай.
8 Не хадзі таксама да дому чэсьці, каб сядзець ізь імі, есьці а піць»;
9 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: «Гля, Я зраблю, што перастане на месцу гэтым на ачох вашых і за дзён вашых голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіні маладое.
10 І будзе, як ты абесьціш люду гэтаму ўсі словы гэтыя, і яны скажуць табе: "За што СПАДАР вымавіў на нас усе гэта вялікае ліха? альбо што за бяспраўе ваша? альбо што за грэх наш, каторым мы ізграшылі СПАДАРА, Бога нашага?"
11 І скажы ім: "За тое, што айцове вашы пакінулі Мяне, — прагалашае СПАДАР, — і хадзілі за іншымі багамі, і служылі ім, і кланяліся ім, а Мяне пакінулі і Права Майго не дзяржалі.
12 А вы робіце горш, чымся айцове вашы, і вось, кажны з вас ходзе подле ўпорлівасьці ліхога сэрца свайго, каб ня слухаць Мяне.
13 І выкіну вас із гэтае зямлі да зямлі, што ня знаеце вы ані айцове вашы; і там будзеце служыць багом іншым дзень і ноч; там Я не зраблю вам ласкі".
14 Затым вось, настаюць дні, — агалашае СПАДАР, — і ня будуць казаць ужо: "Жыў СПАДАР, што ўзьвёў сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае";
15 Але: "Жыў СПАДАР, што ўзьвёў сыноў Ізраелявых із паўночнае зямлі і із усіх земляў, куды Ён прагнаў іх"; бо Я зьвярну іх да зямлі іхнае, каторую Я даў айцом іхным.
16 Вось, Я шлю шмат рыбнікаў, — агалашае СПАДАР, — і выдаваць іх; адлі пашлю шмат паляўнічых, і яны будуць паляваць на іх із кажнае гары, з кажнага ўзгорку і з раськепінаў скалаў;
17 Бо вочы Мае на ўсіх дарогах іхных: яны ня ўтоены ад віду Майго, і бяспраўе іхныя не схаваны ад аччу Маіх.
18 І перш удвая адплачу ім за бяспраўі іхныя а за грэх іхны, бо яны збудзенілі зямлю Маю трупамі брыдаў сваіх і агідамі сваімі напоўнілі спадак Мой».
19 СПАДАРУ, сіла мая а горад мой а прытулішча мае ў дзень немарасьці! да Цябе прыйдуць народы з канцоў зямлі й скажуць: «Айцом вашым спала адно мана, марнасьць, і няма ў іх карысьці.
20 Ці можа чалавек сам сабе зрабіць багі? а яны не багі!»
21 «Затым, вось, Я паведамлю гэтым разам, зраблю, што яны пазнаюць руку Маю а Сілу Маю, і яны пазнаюць, што імя Мае: СПАДАР».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 16 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.