1 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА, кажучы:
2 «Устань і выйдзі да дому ганчаровага, і там дам табе пачуць словы Мае».
3 І зышоў я да дому ганчаровага, і вось, ён робе работу на камянёх.
4 І папсавалася гліняная судзіна, што ён зрабіў, у руццэ ганчаровай; тады ён ізноў зрабіў судзіну другую, якую было зьлюб ганчару зрабіць.
5 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
6 «Доме Ізраеляў, ці не магу Я зрабіці з вамі, як гэты ганчар? — агалашае СПАДАР: — вось, як гліна ў руццэ ганчаровай, так вы ў руццэ Маёй, доме Ізраеляў.
7 Рэдчас Я скажу праз народ а праз каралеўства, каб вырваць а разьбіць а выгубіць;
8 А калі навервецца тый народ ад ліха свайго, праз каторае Я казаў, Я пажалею ліха, што Я маніўся зрабіць ім.
9 Рэдчас Я скажу праз народ а каралеўства, каб збудаваць а пасадзіць яго;
10 Калі ён зробе ліха ў ваччу Маім, што не паслухае голасу Майго, тады Я пажалею дабра, праз каторае Я казаў, што зраблю яму.
11 Дык цяпер гукай жа мужом Юды а жыхарам Ерузаліму, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР: ’Вось, Я гатую вам няшчасьце і абдумую замер супроці вас; затым кажны зьвярніцеся зь ліхое дарогі свае і папраўце дарогі свае а ўчынкі свае’".
12 Але яны кажуць: "Нельга, бо мы будзем хадзіць за падумкамі сваімі, і кажны подле ўпорлівасьці ліхога сэрца свайго дзеяць будзе".
13 Затым гэтак кажа СПАДАР: "Папытайцеся ж у народаў, хто чуў падобнае; вельма страшна зрабіла дзеўка Ізраелява.
14 Ці сьнег лібанскі пакіне палявыя скалы? хіба высахнуць сьцюдзёныя воды, з чужыны цякучыя?
15 А люд Мой забыўся Мяне, яны кадзілі марнасьці; і яны спатыкаліся на дарогах сваіх, сьцежках старавечных, і хадзілі сьцежкамі прыдарожнымі, дарогамі няўладжанымі, не гасьцінцамі,
16 Робячы жах із свае зямлі, кажначасны сьвіст; кажны, што пройдзе ля яе, зумеецца а паківае галавою сваёю.
17 Як усходнім ветрам, Я разьвею іх перад непрыяцелям; завыйкам, а ня відам, пакажуся ім у дзень няшчасьця іхнага"».
18 І сказалі яны: «Прыйдзіце, выдумайце штось на Ярэму; бо не загінула права ў сьвятара, ані рада ў мудрыца, ані слова ў прарокі; Прыйдзіце, і вытніма яго языком, і ня будзем зважаць на ніякія словы ягоныя».
19 Зваж на мяне, СПАДАРУ, і пачуй голас праціўнікаў маіх.
20 Ці плацяць ліхам за дабро? бо яны выкапалі яму на душу маю. Успомні, што я стаў перад Табою, каб гукаць добрае за іх, адхінуць гнеў Твой ад іх.
21 За тое аддай сыноў іхных галадові і аддай іх мячу, і няхай жонкі іхныя будуць спабытымі дзяцей а ўдовамі, і няхай мужоў іхных стрэне сьмерць, маладзёны іхныя будуць забіты мячом у бітве.
22 Няхай будзе чуць галашэньне з дамоў іхных, як Ты зьнецікі навядзеш на іх вятку за тое, што выкапалі яму, каб злавіць мяне, схавалі пасадку пад ногі мае.
23 Ты, адылі, СПАДАРУ, ведаеш усю іх ізраду на мяне, каб забіць мяне; не даруй бяспраўя іхнага ані вытры грэху іхнага перад відам Сваім, але няхай яны спатыкнуцца перад Табою, у часе гневу Свайго дзей ізь імі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 18 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.