1 І было слова СПАДАРОВА ўдругава да Ярэмы, кажучы (а ён яшчэ быў замкнёны на панадворку старожы):
2 «Гэтак кажа СПАДАР, Каторы ўчыніў зямлю, СПАДАР, Каторы ўхармаваў яе, каб устанавіць яе, — СПАДАР імя Ягонае:
3 "Гукай да Мяне, і Я адкажу табе й пакажу табе вялікае а ўмацаванае, каторых ты ня знаў";
4 Бо гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў, праз дамы места гэтага а праз дамы каралёў Юдэйскіх, разьверненыя дзеля валаў а мяча
5 Тымі, што прышлі біцца з Хальдэямі і напоўніць іх трупамі людзкімі, каторых Я зразіў у гневе Сваім а ў вабурэньню Сваім, і за каторых усі нягоднасьці Я схаваў від Свой ад гэтага места:
6 "Вось, Я дам яму здароўе а лек, і вылячу іх, і аб’яўлю ім багацьце супакою а праўды,
7 І зьвярну палон Юдэйскі а палон Ізраельскі, і ўладжу іх, як на пачатку.
8 І ачышчу іх із усёга бяспраўя іхнага, каторым яны ізграшылі перад Імною, і дарую ім бяспраўі іхныя, каторымі яны ізграшылі мяне й каторымі выступілі супроці Мяне.
9 І гэта будзе Імне радасным імям, на пахвалу а пазор перад усімі народамі зямлі, каторыя пачуюць праз усе дабро, што я ўчыніў ім, і будуць баяцца а дрыжэць з усяго дабра і з усяго супакою, што Я ўчыню яму".
10 Гэтак кажа СПАДАР: "Ізноў тут, на гэтым месцу, праз каторае вы кажаце: ’Яно спусьцела, безь людзіны й бяз жывёлы’, у местах юдэйскіх і на вуліцах ерузалімскіх, спусьцелых, безь людзіны а бяз жыхара й бяз жывёлы, будзе чуваць
11 Голас радасьці а голас весялосьці, голас князя маладога а голас княгіяі маладое, голас тых, што скажуць: ’Дзякуйце СПАДАРУ войскаў, бо СПАДАР добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае’, тых, што абракуць аброкі падзякі ў доме СПАДАРОВЫМ; бо Я зьвярну палон зямлі, як на пачатку", — кажа СПАДАР.
12 Гэтак кажа СПАДАР: "Ізноў на гэтым месцу спустошаным, што безь людзіны й жывёлы, і ў вусіх местах яго будуць сялібы пастухоў, што будуць пасьціць чароды.
13 І ў местах гаравых, і ў местах нізінных, і ў местах паўднявых, і ў зямлі Веняміновай, і ў ваколіцах Ерузаліму, і ў местах юдэйскіх ізноў будуць праходзіць народы пад рукамі таго, хто ліча", — кажа СПАДАР.
14 "Вось, настануць дні, — агалашае СПАДАР, — калі Я спраўджу слова добрае, каторае Я казаў дому Ізраеляваму а праз дом Юдзін.
15 Тых дзён, у гэным часе Я вырашчу Давіду Пагон справядлівасьці, і будзе чыніць суд а справядлівасьць на зямлі.
16 Тых дзён спасецца Юда, і Ерузалім будзе жыць бясьпечна. І гэтак назавуць Яго: ’СПАДАР — справядлівасьць наша’".
17 Бо гэтак кажа СПАДАР: "Ня будзе адцяты ад Давіда муж, што сядзіць на пасадзе дому Ізраелявага.
18 У сьвятароў Левавых ня будзе адцята людзіна ад віду Майго, што абракала б усепаленьні, і паліла хлебныя аброкі, і давала б аброкі ўсі дні"».
19 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы:
20 «Гэтак кажа СПАДАР: "Калі ільга ўзрушыць уставу Маю празь дзень і ўставу Маю праз ноч, каб ня былі дзень і ноч упару;
21 То можа быць таксама ўзрушана змова Мая з Давідам, слугою Маім, што ён ня будзе мець сына караляваць на пасадзе сваім, і зь Левітамі — сьвятарамі, паслугачымі Маімі.
22 Як нельга палічыць войска нябёснае ані памераць пясок морскі, так Я размножу насеньне Давіда, слугі Свайго, і Левітаў, паслугачых Імне"».
23 І было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы:
24 «Ці не зацеміў ты, што гэты люд гукаў, кажучы: "Дзьве радзімы, каторыя СПАДАР абраў, Ён адхінуў іх"? значыцца, яны пагрэбавалі людам Маім, каб наперад яны ня былі народам перад імі.
25 Гэтак кажа СПАДАР: "Калі б ня было змовы ў Мяне празь дзень і ноч, і ўставаў небу й зямлі Я ня прызначыў,
26 То Я адхінуў бы насеньне Якава а Давіда, слугі Свайго, што ня ўзяў бы з насеньня ягонага дзяржаўцаў насеньня Абрагамовага, Ісаковага а Якававага, бо Я зьвярну палон іхны і паспагадаю ім"».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Ярэмы, 33 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.