1 Аднойчы Дзіна, дачка Якуба, каторую нарадзіла яму Лія, выйшла, каб паглядзець на жанчынаў той мясцовасьці.
2 А калі яе ўбачыў Сыхем, сын Гамора Гівэя, князя той зямлі, закахаўся ў яе, і схапіў яе сілай, і спаў зь ёй, і знахаліў яе.
3 І ўсім сэрцам пакахаў ён Дзіну, дачку Якуба, і міла да яе прамаўляў.
4 І прасіў Сыхем свайго бацьку Гамора: «Вазьмі гэту дзяўчыну для мяне за жонку!»
5 Калі Якуб даведаўся, што Сыхем зганьбіў яго дачку Дзіну, сыны яго былі пры статку на полі, дык ён нічога не сказаў, чакаючы пакуль вернуцца.
6 А Гамор, бацька Сыхема, выбраўся да Якуба, каб зь ім пагаварыць.
7 У той час сыны Якуба вярнуліся з поля і, пачуўшы, што здарылася, засмуціліся і ўзлаваліся моцна, бо ганьбу зрабіў (Сыхем) Ізраэлю і, згвалтаваўшы дачку Якуба, злачынства ўчыніў.
8 А Гамор сказаў ім: «Сыхем, сын мой, прыляпіўся душой да дачкі вашай. Дайце яму яе за жонку.
9 Пасваячыцеся з намі: дочкі вашыя дайце нам за жонкі, а дочкі нашыя вазьміце сабе.
10 Будзеце жыць з намі, і зямля гэтая будзе для вас. Можаце на ёй пасяляцца, рухацца свабодна і купляць зямлю на ўласнасьць».
11 Сыхем сказаў таксама да бацькі і братоў Дзіны: «Пакажыце толькі спагаднасьць, і дам, што запатрабуеце ад мяне.
12 Прызначце мне хоць бы найбольшую плату і дарунак, і я гатовы даць столькі, колькі скажаце, абы толькі далі дзяўчыну за жонку».
13 Тады сыны Якуба адказвалі падступна Сыхему і яго бацьку Гамору, таму што зганьбіў ён іх сястру Дзіну.
14 І сказалі ім: «Ня можам зрабіць гэтага, каб маглі выдаць сястру нашую за чалавека неабрэзанага, бо гэта было б нам ганьбай.
15 У гэтым можам мы згадзіцца з вамі толькі тады, калі вы захочаце быць падобнымі нам, калі кожны з вашых мужчынаў будзе абрэзаны.
16 Тады толькі дадзём вам нашых дачок, а дачок вашых будзем браць сабе за жонкі, і будзем жыць разам з вамі, і станемся адным народам.
17 Калі не захочаце быць абрэзанымі, возьмем дачку нашую і пойдзем далей».
18 Прапанова іхняя спадабалася Гамору і Сыхему, сыну ягонаму,
19 і юнак не адклаў, каб адразу выпаўніць, што патрабавалася, бо моцна любіў дачку Якуба, а быў ён найбольш паважаны ў-ва ўсёй радні бацькі свайго.
20 Дык, увайшоўшы ў браму гораду, Гамор і Сыхем, сын яго, так прамовілі да людзей свайго гораду:
21 «Людзі гэтыя прыязныя нам; хай застаюцца на гэтай зямлі і ходзяць па ёй; яна прасторная і шырокая для іх. Дачок іхніх будзем браць за жонак, а нашых ім будзем аддаваць.
22 Пад той аднак умовай згаджаюцца яны жыць разам з намі, творачы адзін народ, калі ў нас кожны мужчына наш будзе абрэзаны так, як яны абрэзаныя.
23 Тады іхнія жывёлы, і маёмасьць, і іхнія авечкі нашыя будуць. Каб толькі згадзіліся мы на гэта, і будуць жыць разам з намі».
24 І згадзіліся ўсе з Гаморам і Сыхемам, сынам яго, і абрэзаліся ўсе мужчыны, што выйшлі з брамы гораду свайго.
25 А калі на трэці дзень адчувалі яны вялікі боль, два сыны Якуба, Сымон і Леві, браты Дзіны, схапіўшы мячы, уварваліся ў горад, каторы пачуваўся бясьпечна, і вымардавалі ўсіх мужчынаў.
26 І забілі мячом Гамора і яго сына Сыхема, і забралі Дзіну, сястру сваю, з дому Сыхема.
27 Потым другія сыны Якуба напалі на забітых і абрабавалі горад за тое, што зганьбілі іх сястру,
28 і забралі дробную і буйную жывёлу іхнюю, і аслоў, ды ўсё, што ў горадзе і на палёх было.
29 І ўсю маёмасьць, усіх дзяцей і жанчынаў забралі ў палон, абрабаваўшы ўсё, што знайшлі ў дамох.
30 Тады Якуб сказаў Сымону і Левію: «Выклікалі вы вялікае няшчасьце, бо праз вас будуць мець у нянавісьці мяне жыхары гэтай зямлі: Хананейцы і Пэрэзэі. Нас жа нямнога, а яны, сабраўшыся, нападуць на мяне, і буду зьнішчаны я і сям'я мая».
31 Яны адказалі: «А ці ж можна паводзіць сябе зь сястрою нашай, як з блудніцаю?»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 34 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.