1 Пасьля гэтых здарэньняў прамовіў Госпад у зьяве да Абрама: «Ня бойся, Абраме! Я — апякун твой, нагарода твая вельмі вялікая».
2 Абрам сказаў: «О, Госпадзе Божа, што Ты дасі мне? Я пайду без дзяцей, спадкаемцам дому майго будзе Эліэзэр з Дамашку».
3 І дадаў Абрам: «Вось жа ня даў Ты мне патомка, дык народжаны мною слуга будзе маім спадкаемцам».
4 Але Госпад зноў прамовіў да яго: «Ня ён будзе спадкаемцам тваім, але той, каторы выйдзе з нутра твайго, яго будзеш мець спадкаемцам».
5 І вывеў яго Бог на двор і сказаў яму: «Глянь на неба і палічы зоркі, калі зможаш». І сказаў далей: «Такім будзе патомства тваё».
6 І паверыў ён Госпаду, і Ён залічыў гэта яму за заслугу.
7 І сказаў яму: «Я — Госпад, Каторы вывеў цябе з Уру Хальдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю на ўласнасьць».
8 А ён сказаў: «Госпадзе Божа, з чаго магу ведаць, што я займею яе?»
9 Адказаў Госпад: «Вазьмі Мне трацячку ялаўку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, турка і галубку».
10 Дык узяўшы ўсё гэта, Абрам паперасякаў іх уздоўж на палавіны і паперасяканыя часткі паклаў адну насупраць другой; але птушак не перасякаў.
11 Калі ж да гэтага мяса пачалі зьлятацца птушкі драпежныя, Абрам адагнаў іх.
12 А калі сонца хілілася на захад, моцны сон ахапіў Абрама, і вось страх вялікі апанаваў яго, і ахутала яго цемра.
13 І было сказана яму: «Ведай гэта добра, што патомкі твае будуць прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і чатырыста гадоў будуць паняволены і перасьледаваны;
14 але народ, катораму будуць яны служыць, Я асуджу, і пасьля таго выйдуць яны зь вялікай маёмасьцю.
15 Ты вось пойдзеш да бацькоў сваіх у супакоі, у добрай старасьці будзеш пахаваны.
16 Твае патомкі вернуцца сюды ў чацьвёртым пакаленьні, калі ўжо дапоўніцца мера злачынстваў Амарэйцаў».
17 І калі ўжо зайшло сонца і стала непраніцальная цемра, паказаўся дым, як бы зь печы, і агонь, як гаручае полымя, прайшоў між расьсечанымі жывёламі.
18 У той дзень вось заключыў Госпад з Абрамам запавет, кажучы: «Я даю гэтую зямлю патомству твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі Эўфрат:
19 разам з Кенэямі, Кенэзэямі, Кадманеямі,
20 Гетытамі, Пэрэзэямі, Рэфаімамі,
21 Амарэйцамі, Хананейцамі, Гергесеямі і Ебусеямі.»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 15 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.