1 Па гэтых падзеях было паведамлена Язэпу, што захварэў бацька ягоны. Дык ён узяў з сабой двух сыноў, Манасу і Эфраіма.
2 І сказалі старому: «Вось жа сын твой Язэп прыйшоў да цябе». Ён, сабраўшы сілы, сеў на ложку
3 і сказаў Язэпу: «Усемагутны Бог аб'явіўся мне ў Люзе, у зямлі Ханаан, і дабраславіў мяне,
4 і сказаў: «Я вырашчу цябе і размножу, і зраблю цябе шматлюдным народам. Дам табе і патомству твайму па табе гэтую зямлю на вечную ўласнасьць».
5 Дык два твае сыны, каторыя нарадзіліся табе ў Эгіпце перш, чым я перабраўся да цябе, мае будуць: Эфраім і Манаса будуць маімі, як Рубэн і Сымон.
6 Аднак патомства, каторае табе па іх народзіцца, — тваім будзе. Будзе яно называцца ад імёнаў сваіх братоў, абжытых на ўласнасьці сваёй.
7 Мне вось, калі я варочаўся з Паддан-Араму, памерла Рахель, маці твая, у зямлі Ханаан у той жа дарозе, калі заставаўся яшчэ нейкі кавалак да Эфраты, і я пахаваў яе ля дарогі ў Эфрату, каторая іншым імем называецца Бэтлеем».
8 Бачучы ж сыноў ягоных, спытаўся ў яго: «Што за яны?»
9 Язэп адказваў: «Гэта сыны мае, каторых даў мне Бог у гэтым месцы». «Падвядзі, — кажа, — да мяне, я іх дабраслаўлю».
10 А вочы Ізраэля дзеля вялікай старасьці былі зацьмёныя і невыразна бачылі. Дык калі падвёў Язэп іх да яго, ён абняў іх і пацалаваў,
11 і сказаў сыну свайму: «Не спадзяваўся я бачыць цябе, але Бог паказаў мне цябе і дзяцей тваіх».
12 Язэп, адсунуўшы дзяцей ад грудзей бацькі, пакланіўся яму тварам аж да зямлі.
13 Затым, маючы абодвух сыноў, — Эфраіма па правай руцэ, або зь левага боку Ізраэля, а Манасу па левай руцэ, або з правага боку Ізраэля, — падвёў іх да бацькі.
14 Але Ізраэль, выцягнуўшы правую руку, палажыў яе на галаве Эфраіма, малодшага брата, а левую руку — на галаве Манасы, старэйшага гадамі, зьмяняючы рукі.
15 І дабраславіў Якуб Язэпа, і сказаў: «Бог, у прысутнасьці Каторага хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ізаак, Бог, Каторы пасьвіў мяне ад юнацтва майго аж па сёньняшні дзень,
16 Анёл, каторы вырываў мяне з усякіх бедаў, хай дабраславіць гэтым хлопцам! Хай імя маё, а таксама імёны бацькоў маіх, Абрагама і Ізаака, прызываюцца над імі, і хай яны растуць у вялікую многасьць на зямлі!»
17 Калі Язэп убачыў, што бацька ягоны палажыў правую руку на галаве Эфраіма, не спадабалася гэта яму. І ўзяў ён руку бацькаву, каб як пералажыць з галавы Эфраіма на галаву Манасы.
18 І сказаў бацьку: «Невыпадак так, ойча, бо гэты першародны: палажы руку сваю на ягоную галаву!»
19 Але бацька, пярэчачы, сказаў: «Ведаю, сын мой, ведаю, і зь яго вырасьце племя, каторае такжа размножыцца, аднак брат яго малодшы будзе большы ад яго, бо патомства ягонае разрасьцецца ў мноства плямёнаў».
20 І дабраславіў ім у той дзень, кажучы: «Табою будзе дабраславіць Ізраэль, кажучы: Хай учыніць табе Бог як Эфраіму і як Манасе!» І даў ён пяршынства Эфраіму перад Манасам.
21 І сказаў ён Язэпу, сыну свайму: «Вось я паміраю, але Бог будзе з вамі, і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
22 І я дам табе болей, чым братам тваім, на адну частку, каторую здабыў я на Амарэйцах мячом і лукам сваім».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 48 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.