1 І сказаў Бог Якубу: «Устань і ідзі ў Бэтэль, і там жыві. І зрабі ахвярнік Богу, Каторы явіўся табе, калі ўцякаў ты перад Эзавам, братам тваім».
2 І Якуб, склікаўшы ўсю радню сваю, сказаў: «Кіньце багоў чужых, каторыя знаходзяцца пасярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзеньне вашае.
3 Устаньма і ўвойдзем у Бэтэль, і зробім там ахвярнік Богу, Каторы выслухаў мяне ў час гора майго і апякуном быў у дарозе маёй».
4 І аддалі яму ўсіх багоў чужых, якіх мелі, і завушніцы, якія былі ў вушах іхніх, і ён закапаў іх пад дубам, недалёка ад гораду Сыхема.
5 А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
6 І Якуб так прыбыў у Люз, каторы ў зямлі Ханаан, значыць у Бэтэль, ён сам ды ўвесь народ зь ім.
7 І пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў тое месца Эль-Бэтэль. Там вось явіўся яму Бог, калі ўцякаў ён перад братам сваім.
8 У той час памерла Дэбора, карміцелька Рэбэкі, і пахавана была пад дубам блізка Бэтэлю, таму месца тое назвалі Дуб Плачу.
9 Там другі раз явіўся Бог Якубу, калі ён вярнуўся з Паддан-Араму, і дабраславіў яму,
10 кажучы: «Ня будзеш больш называцца Якуб, але Ізраэль будзе імя тваё», і назваў яго Ізраэлем.
11 І сказаў яму Бог: «Я — Бог Усемагутны. Расьці і размнажайся. Ты — народ, і многа народаў зь цябе будзе, каралі з паясьніцы тваёй выйдуць.
12 І зямлю, якую Я даў Абрагаму і Ізааку, дам табе, і патомству твайму па табе дам гэтую зямлю».
13 І адыйшоў ад яго Бог.
14 А Якуб паставіў камень на тым месцы, дзе Бог да яго прамаўляў, слуп каменны. І, складаючы ахвяру вадкую, выліў на яе алей.
15 І назваў Якуб тое месца Бэтэль.
16 А калі выбраліся яны з Бэтэлю і мелі яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, Рахель пачала радзіць, і роды былі цяжкія.
17 А калі нараджала ў вялікіх болях, сказала ёй павітуха: «Ня бойся, бо маеш ужо сына!»
18 І яна, калі жыцьцё выходзіла зь яе, бо канала, назвала сына свайго Бэнані. А бацька назваў яго Бэн'ямін.
19 І памерла Рахель, і пахавана была ля дарогі, якая ідзе ў Эфрату, гэта Бэтлеем.
20 І Якуб паставіў камень на яе магіле. Камень гэты стаіць на магіле Рахелі па сёньняшні дзень.
21 І выбраўся Ізраэль у дарогу, і паставіў палаткі за Мігдаль-Эдэрам.
22 І калі яны жылі ў той мясцовасьці, Рубэн пайшоў і спаў зь Більгаю, наложніцай бацькі свайго. І даведаўся пра гэта Ізраэль. Сыноў Якуба было дванаццаць.
23 Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, Сымон, Леві, Юда, Ісахар і Забулён.
24 Сыны Рахелі: Язэп і Бэн'ямін.
25 Сыны Більгі, нявольніцы Рахелі: Дан і Нэфталі.
26 Поруч сыны Зільпы, нявольніцы Ліі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, каторыя яму нарадзіліся ў Паддан-Араме.
27 А потым прыбыў Якуб да бацькі свайго Ізаака, у Мамрэ, у Кірыят-Арбу, значыць у Геброн, дзе калісьці жыў Абрагам, а потым Ізаак.
28 А Ізаак меў тады сто восемдзесят гадоў.
29 І, дажыўшы глыбокай старасьці, Ізаак памёр і далучаны быў да народу свайго стары, насычаны жыцьцём. І пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны ягоныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 35 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.