1 Калі людзі пачалі множыцца на зямлі, радзіліся ім дочкі.
2 А сыны Божыя, бачачы, што дочкі чалавечыя прыгожыя, бралі сабе за жонак усіх, якія ім толькі падабаліся.
3 І сказаў Бог: «Ня вечна прабываць Духу Майму ў чалавеку, бо ён — цела. Ён будзе жыць сто дваццаць гадоў».
4 У тых часах на зямлі жылі вялікалюды, а таксама пазьней, калі сыны Божыя сталі хадзіць да дачок чалавечых і тыя ім радзілі; былі гэта волаты, каторыя мелі славу ў тых даўніх часох.
5 Госпад, бачучы вялікую разбэшчанасьць людзей на зямлі, і што ўсе іхнія думкі сэрца накіраваныя ўвесь час да зла,
6 шкадаваў, што стварыў чалавека на зямлі. І, крануты болем сэрца, вырашыў:
7 «Сатру вось чалавека, каторага стварыў, з паверху зямлі, ад чалавека да жывёлы, аж да паўзуна, аж да птушкі паднебнай. Шкадую вось, што стварыў іх».
8 Толькі Ной знайшоў ласку ў Госпада.
9 Вось такія дзеі Ноя. Ной, чалавек справядлівы і беззаганны ў родзе сваім, жыў у баязьні Божай.
10 Ён меў трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта.
11 І сапсутая была зямля на віду Бога і перапоўнена ліхотаю.
12 І ўбачыў Бог, што зямля сапсутая, бо вось усякае цела скрывіла дарогу сваю на зямлі.
13 І сказаў Ён Ною: «Вырашыў Я прынесьці канец усім людзям, бо зямля поўная ліхоцьця адносна Мяне, і вось Я сатру іх зь зямлі.
14 Зрабі сабе каўчэг з дрэва жывічнага; зрабі ў каўчэгу перагародкі і пацягні яго смалой звонку і з нутра.
15 Вось так маеш яго зрабіць: трыста локцяў даўжыня каўчэга, пяцьдзесят локцяў шырыня яго і трыццаць локцяў вышыня ягоная.
16 Зрабі вакно ў каўчэгу, і высокасьць яго на локаць падымі. Уваход у каўчэг зробіш збоку; у ім зрабі перагароды: споднюю, сярэднюю і вышэйшую.
17 Я ўзьвяду на зямлю патоп, каб зьнішчыць усё жывое, у якім ёсьць зародак жыцьця пад небам; усё, што існуе на зямлі, — прападзе.
18 І заключу Я з табою запавет, дык увайдзі ў каўчэг ты і сыны твае, жонка твая і жонкі сыноў тваіх з табою.
19 З усіх жывуноў (вазьмі) па пары ў каўчэг, каб жылі з табою, мужчынскага роду і жаночага, самца і самку, каб ацалелі разам з табою ад гібелі.
20 З кожнага гатунку птушак, з жывёлы паводле гатунку свайго ды з усіх паўзуноў паводле роду свайго, з усіх па пары хай ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывымі.
21 А ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою яны кормяцца, і зьбяры яе да сябе; і будзе яна табе, як і для іх, на корм».
22 І Ной зрабіў усё, што загадаў яму Госпад зрабіць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.