1 Вось патомкі Эзава, або Эдому.
2 Эзаў узяў сабе жонкі спаміж дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Гетыта, і Агалібаму, дачку Аны, сына Цыбэона Харэя,
3 і Басэмат, дачку Ізмаэля і сястру Нэбаёта.
4 Ада нарадзіла Эліфаза; Басэмат нарадзіла Рэўэля,
5 а Агалібама нарадзіла Еуша, Яляма і Караха. Гэтыя сыны Эзава, каторыя нарадзіліся яму ў зямлі Ханаан.
6 І ўзяў Эзаў сваіх жонак, сыноў і дачок, і ўсіх людзей дому свайго, свой статак і ўсю жывёлу, поруч усю маёмасьць, каторую нажыў у Ханаане, і падаўся ў зямлю Сэір, і адыйшоў ад брата свайго Якуба.
7 Былі яны дужа багатыя, і разам не маглі яны жыць. Не зьмяшчала іх зямля качаваньня іхняга дзеля мноства стадаў.
8 І пражываў Эзаў на гары Сэір, Эзаў, ён жа Эдом.
9 Вось патомкі Эзава, бацькі Эдому, на гары Сэір.
10 Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава, Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава.
11 Сынамі Эліфаза былі: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
12 А Тымна, што была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, нарадзіла яму Амалека. Гэта патомкі Ады, жонкі Эзава.
13 Вось сыны Рэўэля: Нагат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.
14 Гэта сыны жонкі Эзава Агалібамы, дачкі Аны, унучкі Цыбэона: яна нарадзіла Эзаву Еуша, Яляма і Караха.
15 Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: Тэман, Амар, Цэфо, Кенац,
16 Карах, Гатам і Амалек. Гэта князі плямёнаў у зямлі Эдом, сыны Эліфаза, патомкі Ады.
17 Вось сыны Рэўэля, сына Эзава, князі плямёнаў: Нагат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэта князі плямёнаў у зямлі Эдом, сыны Рэўэля, патомкі Басэмат, жонкі Эзава.
18 Вось сыны Агалібамы, жонкі Эзава, князі плямёнаў: Еуш, Ялям і Карах. Гэта князі плямёнаў, патомкі Агалібамы, жонкі Эзава, дачкі Аны.
19 Гэта патомкі Эзава, а запар князі іх. Гэта Эдом.
20 Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары той зямлі: Лётан і Шабаль, Цыбэон і Ана,
21 Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі плямёнаў Харэя, сыны Сэіра, у зямлі Эдом.
22 Сынамі Лётана былі: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна.
23 Вось сыны Шабаля: Альван, Манахат і Эбаль, Шэфо і Анам.
24 Сыны Цыбэона: Ая і Ана. Гэты Ана знайшоў гарачую крыніцу ў стэпе, калі пасьвіў аслы Цыбэона, бацькі свайго.
25 А вось дзеці Аны: Дышон і Агалібама, дачка Аны.
26 Сыны Дышона: Гемдан, Эшбан, Ітран і Керан.
27 Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Акан.
28 Сыны Дышана: Уц і Аран.
29 Вось князі плямёнаў Гарэяў: Лётан, Шабаль, Цыбэон, Ана,
30 Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі плямёнаў Харэйскіх у зямлі Сэір.
31 Вось каралі, каторыя каралявалі ў зямлі Эдом, перш чым сыны Ізраэля мелі караля.
32 У Эдоме каралём быў Бэла, сын Бэора, а назва гораду яго — Дынгаба.
33 І памёр Бэла, і пасьля яго караляваў Ёбаб, сын Зэраха з Боцры.
34 Калі памёр Ёбаб, замест яго караляваў Хушам зь зямлі Тэман.
35 А калі памёр Хушам, па ім караляваў сын Бэдада, Гадад, каторы паканаў Мадыянцаў на раўніне Мааб. Назва гораду яго — Авіт.
36 Па сьмерці Гадада каралём быў Самля з Масрэкі.
37 А па сьмерці Самлі каралём быў Шаўль з Рэхаботу, што каля ракі.
38 А як памёр Шаўль, стаў каралём Баал-Ханан, сын Ахбора.
39 А калі ён памёр, па ім караляваў Гадад, горад каторага зваўся Паў, а імя жонкі — Мэгетабэль, дачка Матрэда, сына Мэзагаба.
40 Вось імёны князёў плямёнаў Эзава паводле іх плямёнаў і мясцовасьцяў, названых іх імёнамі: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,
41 князь Агалібама, князь Эля, князь Пінон,
42 князь Кеназ, князь Тэман, князь Мібцар,
43 князь Магдыэль і князь Ірам. Гэта князі Эдому паводле прастораў, імі абжытых. Вось Эзаў, бацька Эдому.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 36 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.