1 Калі настаў голад на зямлі, другі з чаргі па тым, які быў за часоў Абрагама, Ізаак падаўся да Абімэлеха, караля Філістынскага, у Герар.
2 І явіўся яму Госпад, і кажа: «Не ідзі ў Эгіпет, але жыві ў той зямлі, якую Я пакажу табе.
3 Вандруй па той зямлі, а Я буду з табой і буду дабраславіць табе. Бо табе і твайму патомству Я аддаю ўсю гэтую зямлю і стрымаю прысягу, якую даў твайму бацьку Абрагаму,
4 што размножу патомства тваё, як зоркі на небе, поруч дам твайму патомству ўсе гэтыя землі. І ў тваім патомстве будуць дабраслаўлены ўсе народы зямлі,
5 таму што Абрагам паслухаў голасу Майго і выконваў прыказаньні і загады Мае, і даручэньні, і закон».
6 І абжыўся Ізаак у Герары.
7 А калі людзі таго месца пыталіся яго пра жонку ягоную, ён адказваў: «Гэта сястра мая». Бо баяўся прызнацца, што яна зьвязана зь ім сужонствам, каб дзеля прыгажосьці яе не забілі яго часам.
8 Калі так пражываў даўжэйшы час, аднойчы Абімэлех, кароль Філістынскі, гледзячы праз вакно, угледзіў Ізаака, каторы сьмяяўся міла да Рэбэкі, як да жонкі.
9 І паклікаў тады Абімэлех Ізаака, і сказаў: «Дык яна жонка твая! Чаму ты хлусіш, што яна — сястра твая?» Адказаў (Ізаак): «Бо баяўся, што памру дзеля яе».
10 І сказаў Абімэлех: «Чаму ты зрабіў гэта нам? Мог бы хто з народу ўвайсьці да жонкі тваёй, і гэтым зацягнуў бы вялікі грэх на нас». І загадаў ён усяму народу, кажучы:
11 «Хто дакрануўся б гэтага чалавека і жонкі ягонай, будзе пакараны сьмерцю».
12 І вось сеяў Ізаак у той зямлі, і сабраў у тым годзе стакротны плён, і дабраславіў яму Госпад.
13 І ставаўся штораз багацейшы той чалавек, і паступова стаўся дужа багаты.
14 І меў ён многія статкі авечак і валоў, і мноства слугаў. Дзеля таго Філістынцы з зайздросьцілі яму,
15 і засыпалі зямлёй усе студні, каторыя калісьці выкапалі слугі бацькі яго, Абрагама.
16 Сам жа Абімэлех сказаў Ізааку: «Адыйдзіся ад нас, бо ты багацейшы за нас!»
17 Дык Ізаак адыйшоў адтуль і паставіў палаткі каля ракі ў Герары, і там абжыўся.
18 І зноў капаў студні, каторыя выкапалі ў час бацькі яго, Абрагама, а каторыя па сьмерці Абрагама засыпалі Філістынцы. І назваў ён іх тымі ж назвамі, якімі назваў іх бацька.
19 І капалі слугі Ізаака ў даліне (ручаю), і натрапілі там на крыніцу жывой вады.
20 Але і там паднялі звадку пастухі Герарскія супраць пастухоў Ізаака, якія казалі: «Гэта наша вада!» Таму і студню тую назвалі Эсэк, бо вадзіліся за яе.
21 І выкапалі яны іншую студню, і за яе спрачаліся, і назвалі яе Сітна.
22 І выбраўся Ізаак адтуль, і выкапаў іншую студню, пра якую ўжо не спрачаліся, і назваў яе Рэхабот, кажучы: «Цяпер пашырыў нас Госпад, і мы разрастаемся на зямлі».
23 І перасяліўся ён з таго месца ў Бээр-Шэбу.
24 І аб'явіўся яму Госпад у тую ноч, і сказаў: «Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Ня бойся, бо Я з табой, Я буду дабраславіць табе, і размножу патомства тваё дзеля слугі Майго, Абрагама».
25 І ён пабудаваў там ахвярнік і, прызваўшы імя Госпада, паставіў палатку, а слугі яго выкапалі там студню.
26 Пасьля прыбылі з Герару Абімэлех і Ахузат, прыяцель яго, поруч Піколь, начальнік войска.
27 Ізаак сказаў ім: «Чаго вы прыйшлі да мяне, чалавека, якога зьненавідзелі і выгналі ад сябе?»
28 Яны адказалі: «Бачылі мы, што з табой Госпад, і таму сказалі: Хай будзе паміж намі і табой клятва, і мы ўвойдзем з табой у запавет,
29 каб ты нам нічога не зрабіў благога, як і мы ня скрыўдзілі цябе, і нічога табе не зрабілі апрача дабра, і спакойна адпусьцілі цябе. Бо ты дабраслаўлены Госпадам».
30 І ён зрабіў ім банкет, і яны напіліся і наеліся.
31 І, устаўшы нараніцы, запрысягліся ўзаемна. Правёў іх Ізаак, і яны пайшлі.
32 У той дзень прыйшлі слугі Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».
33 Адсюль назвалі яе Шыбэа, і гэта назва дадзена гораду Бээр-Шэба аж па сягоньняшні дзень.
34 Калі Эзаў меў сорак гадоў, узяў за жонку Юдыту, дачку Бээры Гетыта, і Басэмат, дачку Элёна Гетыта.
35 Яны былі прычынай прыкрасьці для Ізаака і Рэбэкі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 26 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.