1 Па ўсіх гэтых падзеях здарылася, што падчашы караля Эгіпецкага і пекар правініліся перад валадаром сваім.
2 І разгневаўся фараон на ўрадоўцаў: на падчашага, і на загадчыка пекараў.
3 І пасадзіў ён іх пад нагляд начальніка варты ў вязьніцу, у якой увязьнены быў Язэп.
4 І вось начальнік варты перадаў іх Язэпу, каторы прыслугоўваў ім. І прабылі яны пад вартай нейкі час.
5 Адной ночы яны абодва бачылі сны, кожны свой сон.
6 І калі да іх нараніцы прыйшоў Язэп, убачыў іх сумнымі.
7 І спытаўся ў іх: «Чаму сягоньня сумнейшы твар ваш, чым звычайна?»
8 Яны адказалі: «Бачылі мы сон, і няма каму нам выясьніць яго». І сказаў ім Язэп: «Ці не да Бога належыць выясьненьне? Скажыце, што вы бачылі?»
9 Тады падчашы расказаў свой сон: «Бачыў я ў-ва сьне ўшчэп вінаградны, які рос перада мной,
10 на каторым былі тры галінкі. Ён рос паволі ў пупышкі, а па цьвеце насьпелі ягады.
11 І ў маёй руцэ трымаў я келіх фараона. Я ўзяў ягады і выціснуў іх у келіх, які я трымаў, і падаў келіх фараону».
12 Язэп сказаў: «Такое выясьненьне сну: тры галінкі — гэта яшчэ тры дні,
13 па каторых фараон падыме галаву табе і верне цябе на тваё ранейшае месца. Падаваць будзеш яму келіх паводле свайго абавязку, як гэта звычайна раней рабіў.
14 Толькі памятай пра мяне, калі табе будзе добра, ды акажы мне ласку і падкажы фараону, каб выпусьціў ён мяне зь вязьніцы.
15 Бо я ўкрадзены зь зямлі Гебраяў; і тут нявінна ўкінуты ў гэтую яму».
16 А загадчык пекараў, бачучы, што ён добра выясьніў сон, сказаў: «І я бачыў сон. Трымаў я на галаве тры кашы белага печыва.
17 У кошыку адным, каторы быў найвышэй, уся ежа фараона, якая вырабляецца ўмеласьцю пекара для фараона, і птушкі выдзёўбвалі яе».
18 Язэп адказаў: «Вось такое выясьненьне сну: Тры кошыкі, значыць яшчэ тры дні.
19 Па іх здыме табе фараон галаву і павесіць цябе на шыбеніцы, і птушкі будуць дзяўбсьці цела тваё».
20 Ад гэтага на трэці дзень выпадаў дзень нараджэньня фараона. І ён справіў для сваіх слугаў вялікі баль. І тады ў іх прысутнасьці прыпомніў галоўнага падчашага і загадчыка пекараў.
21 І галоўнага падчашага вярнуў на сваё месца, каб падаваў яму чашу,
22 а загадчыка пекараў загадаў павесіць на шыбеніцы, як прадказаў ім Язэп.
23 Аднак загадчык чашнікаў не прыпомніў Язэпа і забыўся пра выясьніцеля.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 40 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.