1 А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.
2 Я заключу запавет Мой паміж Мной і табой і павялічу цябе вельмі-вельмі».
3 Абрам упаў вобліч, а Бог казаў яму:
4 «Вось угода Мая з табой. Ты будзеш бацькам многіх народаў.
5 Ня будзеш называцца Абрамам, але Абрагам будзе імя тваё. Устанавіў бо Я цябе бацькам многіх народаў.
6 Я дам табе разрастацца вельмі хутка, і выведу ад цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе каралі.
7 І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і патомствам тваім па табе як запавет вечны, каб Я быў Богам тваім і па табе Богам патомства твайго.
8 І Я дам табе і патомству твайму па табе зямлю пілігрымаваньня твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасьць вечную, і Я буду ім Богам».
9 І зноў прамовіў Бог да Абрагама: «Ты вось беражы запавет Мой, ты і патомства тваё па табе з пакаленьня ў пакаленьне.
10 Гэта вось запавет Мой, які вы павінны захаваць паміж Мной і вамі, і патомствам тваім па табе. Хай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.
11 Вы будзеце абразаць крайнюю часьць плоці вашай, каб было гэта на знак запавету паміж Мною і вамі.
12 У восьмы дзень ад нараджэньня хай будзе абрэзана ў вас дзіця мужчынскага роду з пакаленьня ў пакаленьне, і слуга, народжаны ў вашым доме або куплены за грошы, і кожны чужынец, каторы ня ёсьць тваім патомкам.
13 Мае быць абрэзаны народжаны ў доме тваім і куплены за грошы; вось гэтакі будзе запавет Мой на целе вашым, запавет вечны.
14 Неабрэзаны ж мужчынскага роду, каторы не абрэжа крайняй плоці сваёй (у восьмы дзень), хай будзе вылучана душа тая з народу свайго, бо ён парушыў запавет Мой».
15 І сказаў яшчэ Бог Абрагаму: «Сарай, жонку тваю, ня будзеш называць Сарай, але Сара будзе імя яе.
16 І Я буду дабраславіць ёй, і дам зь яе табе сына. Я буду дабраславіць ёй, і будзе яна маткай народаў, і зь яе паўстануць каралі народаў».
17 Абрагам упаў вобліч, і ўсьміхнуўся, і падумаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму чалавеку можа нарадзіцца сын? Або дзевяностагадовая Сара ці можа радзіць?»
18 І сказаў Богу: «О, каб хоць Ізмаэль жыў перад воблікам Тваім!»
19 А Бог кажа яму: «Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ізаак; і Я заключу запавет Мой зь ім як запавет вечны і з патомствам яго па табе.
20 Таксама адносна Ізмаэля Я выслухаў цябе: вось жа Я буду багаславіць яму, і дам расьці, і размножу яго вельмі; ён будзе мець дванаццаць князёў, і Я разрашчу яго ў вялікі народ.
21 Але ўстанаўлю запавет Мой зь Ізаакам, каторага народзіць табе Сара ў гэты час у наступным годзе».
22 І перастаў зь ім гаварыць, і адыйшоў Бог ад Абрагама.
23 Дык узяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх ураджэнцаў дому свайго, і ўсіх купленых, і ўсіх хатнікаў мужчынскага роду, і яшчэ таго самага дня абрэзаў крайнюю плоць іх, як загадаў яму Бог.
24 Абрагам меў дзевяноста дзевяць гадоў, калі абразаў плоць цела свайго,
25 а Ізмаэль, сын яго, меў трынаццаць гадоў, калі была абрэзана плоць яго.
26 Таго самага дня былі абрэзаны Абрагам і сын яго Ізмаэль,
27 а разам зь імі былі абрэзаны ўсе яго хатнія, слугі, народжаныя ў яго доме, або чужыя, купленыя за грошы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 17 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.