1 Адсюль Абрагам перабраўся ў зямлю Нэгэб, і абжыўся між Кадэшам і Шурам. А калі прабываў ён у Герары,
2 казаў аб сваёй жонцы: «Яна мая сястра». Дык Абімэлех, кароль Герару, паслаў людзей і забраў яе.
3 І прыйшоў Бог да Абімэлеха ноччу ўва сьне і кажа яму: «Ты вось памрэш дзеля жанчыны, каторую ўзяў, яна бо мае мужа».
4 А Абімэлех не дакранаўся яе, дык адказаў: «Госпадзе, ці ж і народ справядлівы будзеш забіваць?
5 Ці ж ён сам не сказаў мне: «Яна сястра мая», і яна казала таксама: «Ён брат мой». У прастаце сэрца свайго і ў чыстасьці рук маіх я зрабіў гэта».
6 І сказаў яму Бог ува сьне: «Я ведаю, што ў прастаце сэрца ты зрабіў гэта, і таму бярог цябе, каб ты не саграшыў адносна Мяне, і не дапусьціў, каб ты дакрануўся яе.
7 Цяпер вось вярні жонку мужу ейнаму, бо ён прарок, і будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. Калі ж не захочаш вярнуць, то ведай, што памрэш ты і ўсе, хто твае».
8 І зараз жа нараніцы, падняўшыся, склікаў Абімэлех усіх слугаў сваіх і расказаў ім усе гэтыя словы. І людзі дужа спужаліся.
9 І паклікаў Абімэлех Абрагама і сказаў яму: «Што ты зрабіў нам? Чым я саграшыў табе, што ты навёў на мяне і на каралеўства маё вялікі грэх? Што ты не павінен быў зрабіць, зрабіў мне».
10 І зноў сказаў: «Што ты думаў, робячы гэта?»
11 Абрагам адказаў: «Я разважаў так: на гэтым месьце напэўна няма страху Божага, дык заб'юць мяне дзеля жонкі маёй.
12 Дарэчы, яна сапраўды сястра мая, як дачка бацькі майго, але зь іншай маткі. І яна сталася маёй жонкай.
13 Калі мне Бог казаў выйсьці з дому бацькі майго і вандраваць, я сказаў ёй: «Акажы ты мне гэту ласку: у кожным месцы, куды прыбудзем, ты кажы, што я брат твой».
14 Дык узяў Абімэлех авечак, валоў і слугаў, і служанак і даў Абрагаму. І вярнуў яму Сару, жонку ягоную,
15 і сказаў: «Вось зямля мая перад табой, дзе б табе падабалася — жыві».
16 А Сары сказаў ён: «Даю брату твайму тысячу сыкляў серабра. Хай для ўсіх, каторыя з табой, будзе табе доказам, што ты безь віны».
17 І Абрагам памаліўся да Бога, і Бог аздаравіў Абімэлеха і жонку ягоную, і ягоныя нявольніцы, каб маглі мець патомства.
18 Госпад бо дакрануў бясплоднасьцю ўсе ўлоньні ў доме Абімэлеха за Сару, жонку Абрагама.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 20 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.