1 Жыхары ўсёй зямлі мелі адну мову, значыць, аднолькавыя словы.
2 І калі яны вандравалі з усходу, сустрэлі раўніну ў зямлі Шынэар і там абжыліся.
3 І сказалі яны адзін аднаму: «Хадзіце, наробім цэглы і абпалім яе агнём». Дык замест каменьняў мелі яны цэглу, а смалу на месцы цэменту.
4 І вось сказалі яны: «Хадзем, зробім сабе горад і вежу, каторай верх будзе датыкацца неба, і гэтым зробім сабе імя, каб не расьцярушыліся мы па ўсёй зямлі».
5 І зыйшоў Госпад, каб убачыць горад і вежу, якую збудавалі сыны чалавечыя.
6 І сказаў Госпад: «Вось адзін народ і адна для ўсіх мова. Гэта вось пачатак іхняй працы, у далейшым нічога ня будзе для іх трудным, і ўсё, што задумаюць — зробяць.
7 Хадзем вось, зыйдзем, памяшайма іх мову, каб не маглі зразумець адзін аднаго».
8 І гэтак вось расьсеяў іх Госпад з таго месца па ўсёй зямлі, таму перасталі будаваць горад.
9 І дзеля таго быў названы ён (горад) Бабель, бо там была памяшаная мова ўсяе зямлі, і адтуль расьсеяў іх Госпад па ўсёй зямлі.
10 Гэтыя вось патомкі Сэма. Калі Сэм меў сто гадоў, нарадзіўся яму сын Арпахшад, праз два гады пасля патопу.
11 Па нараджэньні Арпахшада Сэм жыў пяцьсот гадоў і меў сыноў і дачок.
12 Арпахшад, пражыўшы трыццаць пяць гадоў, меў сына Шэляха.
13 А па нараджэньні Шэляха жыў Арпахшад чатырыста тры гады і меў сыноў і дачок.
14 Шэлях, пражыўшы трыццаць гадоў, меў сына Гебэра.
15 Па нараджэньні Гебэра жыў Шэлях чатырыста тры гады і меў сыноў і дачок.
16 Калі Гебэр меў трыццаць чатыры гады, нарадзіўся яму сын Пэлег.
17 А па нараджэньні Пэлега жыў Гебэр чатырыста трыццаць гадоў і меў сыноў і дачок.
18 Калі Пэлег меў трыццаць гадоў, нарадзіўся яму Рэў.
19 Па нараджэньні Рэва Пэлег жыў яшчэ дзьвесьце дзевяць гадоў і меў сыноў і дачок.
20 Рэў жа пражыў трыццаць два гады і меў сына Сэруга.
21 Па нараджэньні Сэруга пражыў яшчэ Рэў дзьвесьце сем гадоў і меў сыноў і дачок.
22 Сэруг пражыў трыццаць гадоў і меў сына Нахора.
23 Па нараджэньні Нахора Сэруг пражыў дзьвесьце гадоў, меў яшчэ сыноў і дачок.
24 Нахор пражыў дзьвесьце дзевяць гадоў і меў сына Тэраха.
25 Па нараджэньні Тэраха Нахор пражыў яшчэ сто дзевятнаццаць гадоў і меў сыноў і дачок.
26 Калі Тэрах меў семдзесят гадоў, нарадзіліся яму сыны Абрам, Нахор і Аран.
27 Такія вось дзеі патомкаў Тэраха. Тэрах быў бацькам Абрама, Нахора і Арана, а Аран быў бацькам Лёта.
28 Аран памёр яшчэ за жыцьцё Тэраха, бацькі свайго, у зямлі, у каторай нарадзіўся, у Уры Хальдэйскім.
29 Абрам і Нахор узялі сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька. Яна — дачка Арана, каторы меў яшчэ другую дачку імем Іска.
30 Сарай была бясплодная і ня мела дзяцей.
31 Тэрах, узяўшы з сабой свайго сына Абрама, Лёта, сына Арана, а значыць свайго ўнука, і Сарай, сваю сыновую, жонку Абрама, падаўся зь імі з Уру Хальдэйскага, каб пайсьці зь імі ў зямлю Ханаан. Калі аднак прыбылі ў Харан, абжыліся там.
32 Тэрах дажыўся там дзьвесьце пяць гадоў жыцьця і памёр у Харане.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Роду, 11 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.